Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Дзьмітры Гурневіч, Віталь Цыганкоў.
Стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі з 18 студзеня будзе зьніжана з 18% да 17% гадавых. Таксама зьмяняюцца нарматывы адлічэньняў у фонд абавязковых рэзэрваў.
Беларусь зьвярнулася да Ўкраіны па экстрадыцыю 41-гадовага беларускага грамадзяніна Дзьмітрыя Ляканца, былога інспэктара апэратыўнага аддзелу № 4 мытнага пункту «Каменны Лог» Ашмянскай мытні, для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці.
Кітай пачаў ажыцьцяўляць прамыя грузавыя чыгуначныя перавозкі ў Вялікабрытанію.
Актывіст заявіў у падаткавай, што ён не атрымліваў ніякай матэрыяльнай дапамогі, не зьвяртаўся да лекараў, а цэнтар занятасьці не шукаў для яго і не прапаноўваў яму працу. Таму падатак плаціць ён не зьбіраецца.
Чаму падае беларускі экспарт у Эўразьвяз і расьце дысбалянс на карысьць Расеі?
Савет міністраў Беларусі апублікаваў пастанову аб будаўніцтве жытла і абʼёмах дзяржаўнага фінансаваньня будаўніцтва ў 2017 і 2018 гадах.
Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгуляваньня Беларусі распрацавала зьмены і дапаўненьні ў Закон аб правах спажыўцоў.
Эўрапейскі зьвяз заахвочвае Беларусь далучыцца да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) як мага хутчэй, піша галоўная дарадніца Генэральнага дырэктарату Эўракамісіі ў гандлі Эва Сыновец у Emerging Europe.
Вытворчае аб’яднаньне «Беларусьнафта» паведаміла пра знаходжаньне радовішча нафты Вугальскае ў межах Рэчыцка-Вішанскага блёку. Запасы радовішча папярэдне ацэньваюцца ў 1,695 млн тонаў нафты.
Крэдыторы заключылі міравое пагадненьне зь «Першай шакаляднай кампаніяй» на растэрміноўку запазычанасьці на працяглы час, якое зацьвердзіў эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці.
Чаму ён падпісаў толькі праект мытнага кодэксу Эўразійскага саюзу і што гэта азначае? Удзельнічаюць: Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
А за апошнія 4 гады амэрыканская валюта вырасла ў 2,27 разы. На 4,69% (з 1,87245 да 1,96025 рубля, альбо з 18.724,5 да 19.602,5 без уліку дэнамінацыі) вырас у 2016 годзе сярэдні курс наяўнага даляра ЗША.
Свабода падрыхтавала агляд 10 найбольш важных новаўвядзеньняў, якія ўжо з 1 студзеня адчуюць на сабе беларусы.
31 сьнежня 2016 года ў Беларусі мінае тэрмін паралельнага звароту новых (узору 2009 года) і старых (узору 2000 года) грашовых знакаў.
Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі за студзень-лістапад 2016 году склала 3 млрд 453,3 млн даляраў ЗША.
Савет Міністраў пастановай ад 28 сьнежня зацьвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2017―2019 гады.
Цэлы год паміж Беларусьсю і Расеяй цягнулася «нафтагазавая вайна». Чаму сёлета не ўдалося дасягнуць паразуменьня па энэргетычных пытаньнях? Якія пэрспэктывы іх вырашэньня наступным годам?
Прэзыдэнцкім указам прадугледжаныя захады на «фінансавае аздараўленьне і павышэньне эфэктыўнасьці дзейнасьці» ўдзельнікаў холдынгу «Мясамалпрам» у Менскай вобласьці.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сьнежня 2016 году склаў 36,8 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнаньні з пачаткам году на 12%.
Такую прапанову цяпер разглядае Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, паведаміў журналістам 29 сьнежня намесьнік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко.
Беларускі бок разьлічвае знайсьці кампраміснае разьвязаньне нафтагазавай спрэчкі з Расеяй не пазьней за першы квартал 2017 году.
Наколькі рэалістычныя пляны беларускага ўраду, каб краіна ўступіла ў WTO да 2020 году? Якія чыньнікі спрыяюць і перашкаджаюць гэтаму?
Згодна з прэзыдэнцкім указам, да канца траўня 2017 году сельскагаспадарчыя вытворчыя каапэратывы будуць пераўтвораныя ў гаспадарчыя таварыствы ці камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы.
Байкот Аляксандрам Лукашэнкам саміту ЭАЭС і АДКБ у Санкт-Пяцербургу стаў сымбалічным завяршэньнем 2016 году. Ніколі раней канфлікт з Расеяй не цягнуўся так доўга — цэлы год. Ягоная прычына банальная і ўсім добра вядомая.
Насуперак паведамленьням некаторых мэдыяў, што Масква і Менск дамовіліся падняць тарыф на транзыт расейскай нафты ў Беларусь на 7,7%, такога рашэньня пакуль насамрэч няма.
Прадстаўнікі Беларускай антыядзернай кампаніі выступілі з адмысловаю заяваю з нагоды чарговай няштатнай сытуацыі на БелАЭС.
Тарыф на транспартаваньне нафты з Расеі беларускім ААТ «Гомельтранснафта Дружба» будзе падвышаны ў 2017 годзе на 7,7% замест раней запытаных 20,5% і прапанаваных кампаніяй «Транснефть» 5,8%.
Паводле справаздачы Сусьветнага эканамічнага форуму, у больш чым 30 краінах аднаўляльная энэргія таньнейшая або роўная па кошце з выкапнёвымі энэрганосьбітамі.
27 сьнежня распачынаюцца работы падрыхтоўкі да зносу аднаго з карпусоў 2-га менскага клінічнага шпіталя і павільёну «БелЭкспа».
Дэпутаты абласных, а таксама Менскага гарадзкога саветаў на сваіх сэсіях вырашылі павялічыць стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізычных асобаў — у сярэднім на 12 адсоткаў.
Незаконны абʼём паставак ялавічыны ў Расею з Украіны праз тэрыторыю Беларусі дасягнуў сумы як мінімум 100 млн.даляраў.
Кампанія Apple раней адмаўлялася рабіць падобныя апэрацыі на запыт амэрыканскага ФБР.
2016 году спадарожнічаў востры эканамічны крызіс. Якія чыньнікі найбольш ўплывалі на эканоміку? Як можна ацаніць дзеяньні ўладаў па пераадоленьні крызісу? Што азначае патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі давесьці сярэдні месячны заробак у 2017 годзе да 500 даляраў?
Яшчэ тры гады таму расейскі Смаленск быў рынкам збыту беларускіх тавараў на беларуска-расейскім памежжы. Сёньня пра гэта мала што нагадвае.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, вылучаная ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі (АГП), 22 сьнежня наведала ў Гомелі на Давыдаўскім рынку прадпрымальнікаў, гутарыла ў грамадзка-палітычным цэнтры з дэмакратычнымі актывістамі, сустрэлася ў гарвыканкаме з намесьнікам старшыні па эканоміцы.
Курс эканамічнай палітыкі беларускіх уладаў вычарпаў сябе і павінен быць заменены.
Ды збор сплацілі толькі каля 12 тысяч грамадзянаў, ад іх у бюджэт паступіла толькі 3,7 млн.
На 17% зь 1 студзеня таксама вырастуць цэны на прыродны газ у ацяпляльны пэрыяд. Тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва застануцца на ранейшым узроўні.
Лукашэнка за два зь лішнім дзесяцігодзьдзі праўленьня, здаецца, шчыра паверыў, што ў яго краіне сапраўды ёсьць эканоміка. Ён не разумее, што ўсе гэтыя нерэфармаваныя сацыялістычныя машынабудаўнічыя монстры працягвалі працаваць толькі таму, што іх — як і ўсю астатнюю беларускую эканоміку — утрымлівала Расея.
Савет міністраў зацьвердзіў тарыфы на некаторыя віды жыльлёва-камунальных паслугаў, якія пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2017 году.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўвяло абмежаваньні на продаж настоек глогу, календулы, валяр’яны, сардэчніку, мурашынага сьпірту.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў сёньня заявіў, што паміж Менскам і Масквой найбліжэйшымі днямі будзе падпісаны дакумэнт, які ўлагодзіць усе нафтагазавыя пытаньні.
У той жа час пакуль не ўдакладняецца аб’ём фінансаваньня для кожнай асобнай праграмы.
Ад пачатку году суды ў Беларусі разгледзелі 517 адміністрацыйных справаў супраць дэмакратычных актывістаў і журналістаў недзяржаўных СМІ. Летась аналягічных працэсаў было ўдвая менш — 203.
Праезд у аўтобусах, тралейбусах і трамваях цяпер каштуе 55 капеек, у мэтро — 60 капеек. Паездка ў экспрэс-аўтобусе — 70 капеек.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі затрымаў службовых асобаў чатырох буйных прадпрыемстваў — Менскага трактарнага заводу, Менскага аўтазаводу, «БелАЗу» і «Гомсельмашу».
Эўрапейскі Зьвяз у панядзелак падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі да 31 ліпеня 2017 году. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Эўрапейскай Рады.
Працягваюць павялічвацца чэргі грузавікоў, якія выяжджаюць зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу. Калі яшчэ позна вечарам 17 сьнежня праблемы былі толькі ў пунктах пропуску на ўчастку мяжы з Латвіяй і Літвой, то сёньня чэргі зьявіліся і на мяжы з Польшчай.
Празь Беларусь пачаў хадзіць новы хуткасны цягнік Масква — Бэрлін.
Загрузіць яшчэ