Элітны гатэль на месцы першай менскай электрастанцыі, якую зруйнавалі пад камэрцыйны праект, узяўся дабудоўваць расейскі «Сбербанк». Што адбываецца на пляцоўках іншых гучных будоўляў сталіцы?
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны патлумачыла, што лічыцца цяжкой жыцьцёвай сытуацыяй, якая вызваляе ад выплаты збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў.
Каля 24 тысяч чалавек сплацілі збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў паводле прэзыдэнцкага дэкрэту. У бюджэт паступіла больш як 7 мільёнаў рублёў. Усяго падаткавікі накіравалі каля 400 тысяч паведамленьняў на адрас дармаедаў.
Аб’ёмы будаўніцтва жыльля ў Беларусі і яго дзяржаўнае фінансаваньне істотна скарачаюцца. Амбіцыйныя праекты ўлады разьвіваць арэнднае жыльлё і жыльлё ў гарадах-спадарожніках амаль забытыя.
«Заробак пералічваюць наўпрост на краму: некаму 20 рублёў, некаму 25, нехта зарабіў аж 50. Што напісалі ў ведамасьці, тое і пералічваюць», — жыхары Віцебшчыны паступова забываюцца, як выглядаюць «жывыя» грошы.
Рассельгаснагляд не прапусьціў дзьве партыі мяса птушкі вытворчасьці кампаніяў ААТ «Вітконпрадукт» і СЗАТ «Сэрвалюкс». Пра гэта паведамляе ўпраўленьне Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласьцей.
Сябар Калегіі (міністар) па прамысловасьці і аграпрамысловым комплексе Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі заявіў, што Беларусь можа падаць у суд на Рассельгаснагляд.
Маладая маці з Рагачова Валянціна, якая атрымала так званы «ліст шчасьця», першай падрыхтавала скаргу ў суд на падатковую інспэкцыю. У скарзе яна пазначыла, што не працавала ў 2015 годзе, бо рыхтавалася нарадзіць дзіця.
Свабода адказала на 11 найбольш важных пытаньняў, якія тычацца скандальнага дэкрэту.
599 мужчын і 492 жанчыны працуюць ва ўзросьце 80–89 гадоў, 10 мужчын і 12 жанчын працуюць пасьля 90 гадоў.
Будаўніцтва комплексу «Газпром-цэнтар» на месцы зьнесенага Маскоўскага аўтавакзалу ў Менску закансэрваванае з 22 сьнежня 2016 году, паведаміў БелаПАН прадстаўнік Менгарвыканкаму Мікалай Бутрым. Будаўніцтва практычна не вядзецца з канца жніўня мінулага году.
Якая інфляцыя чакае беларусаў у 2017-м?
За поўны 2016 год індэкс спажывецкіх цэнаў у Беларусі склаў 111,8% у параўнаньні з 2015 годам, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. На харчовыя тавары цэны вырасьлі на 10,4%, на нехарчовыя — на 9,4%, на паслугі — на 19,7%.
У спажывецкі кошык мы ўключылі 7 прадуктаў харчаваньня, а таксама аўтамабільнае паліва, праезд у транспарце і квіток у кінатэатар.
Віцебскія кавярні, у якіх наведнікаў абслугоўваюць па-беларуску, абвясьцілі гэтымі марознымі днямі акцыю: тут усім ахвотным прапануюць бясплатную гарбату. Прычым гаспадары харчоўняў, хоць і знаёмыя паміж сабой, пра дабрачыннасьць не дамаўляліся.
Кандыдат эканамічных навук Віктар Цярэшчанка, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня і ўдзельнік некалькіх прэзыдэнцкіх кампаніяў, сёньня сказаў Свабодзе, што хоча ў студзені скончыць свае прапановы для кіраўніка беларускай дзяржавы.
Замежныя арганізацыі, што прыцягваюцца для будаўніцтва Беларускай АЭС і выкананьня работ на працягу гарантыйнага тэрміну, змогуць атрымліваць дазволы на прыцягненьне ў краіну замежнай рабочай сілы і спэцыяльныя дазволы на права займацца працоўнай дзейнасьцю ў Беларусі.
Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь маюць скараціцца з заплянаваных 4,5 мільёна тон да 4 мільёнаў у І квартале 2017 году, піша «Коммерсантъ» са спасылкай на неназваную крыніцу.
Расейскі газавы манапаліст «Газпром» пахваліўся рэкорднымі абʼёмамі паставак свайго газу ў Эўропу праз газаправод «Паўночная плынь» гэтымі днямі, калі тэмпэратура ў многіх месцах у Эўропе ўпала значна ніжэй, чым звычайна.
Фабрыка спартовага абутку «Белкельме» падала ў суд дакумэнты аб сваёй эканамічнай неплацежаздольнасьці. Адпаведная інфармацыя разьмешчаная на афіцыйным сайце Адзінага дзяржаўнага рэестру зьвестак аб банкруцтве, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў ня зьдзіўлены, што ў новай рэдакцыі Закону аб правах спажыўцоў няма пункту пра абавязковую прысутнасьць на ўпакоўцы тавараў інфармацыі на беларускай мове.
Ад 1 студзеня 2017 году Міністэрства гандлю рэкамэндуе субʼектам гандлю пазначаць цану за 1 кг харчовых тавараў.
Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 5 студзеня аглядзе вынікаў замежнай палітыкі Беларусі і дзейнасьці Міністэрства замежных справаў у 2016 годзе.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі заявіла 5 студзеня, што не прыйшло да згоды з расейскім бокам адносна памеру тарыфаў на транзыт нафты.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю накіравала ў парлямэнт новую рэдакцыю закону «Аб абароне правоў спажыўцоў», у якую ня ўнесены пункт пра мову. Згодна з законапраектам вытворцы ня будуць абавязаныя падаваць інфармацыю на ўпакоўцы тавару на беларускай мове.
«Абарона прыватнай уласнасьці і прадпрымальнікаў як донараў бюджэту — гэта аснова бізнэс-клімату», — кіраўнік Serge Сяргей Атрошчанка пра рэаліі і выдаткі пераходнай эканомікі.
Ад 1 студзеня 2017 году Беларусь у два з паловай разы зьменшыла цану гадавой уязной візы для грамадзян эўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону.
Эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць непадпісаньне Беларусьсю Мытнага кодэксу своеасаблівым дэмаршам: «Лукашэнка экспэрымэнтуе. Экспэрымэнтуе з Мытным кодэксам, магчыма, будзе экспэрымэнтаваць з праваслаўнай царквой».
Міністэрства гандлю Беларусі вызначыла новыя тарыфы на транзыт расейскай нафты празь Беларусь. На гэты раз тарыфы вырасьлі на столькі, на колькі прапаноўвала Масква.
Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Дзьмітры Гурневіч, Віталь Цыганкоў.
Стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі з 18 студзеня будзе зьніжана з 18% да 17% гадавых. Таксама зьмяняюцца нарматывы адлічэньняў у фонд абавязковых рэзэрваў.
Беларусь зьвярнулася да Ўкраіны па экстрадыцыю 41-гадовага беларускага грамадзяніна Дзьмітрыя Ляканца, былога інспэктара апэратыўнага аддзелу № 4 мытнага пункту «Каменны Лог» Ашмянскай мытні, для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці.
Кітай пачаў ажыцьцяўляць прамыя грузавыя чыгуначныя перавозкі ў Вялікабрытанію.
Актывіст заявіў у падаткавай, што ён не атрымліваў ніякай матэрыяльнай дапамогі, не зьвяртаўся да лекараў, а цэнтар занятасьці не шукаў для яго і не прапаноўваў яму працу. Таму падатак плаціць ён не зьбіраецца.
Чаму падае беларускі экспарт у Эўразьвяз і расьце дысбалянс на карысьць Расеі?
Савет міністраў Беларусі апублікаваў пастанову аб будаўніцтве жытла і абʼёмах дзяржаўнага фінансаваньня будаўніцтва ў 2017 і 2018 гадах.
Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгуляваньня Беларусі распрацавала зьмены і дапаўненьні ў Закон аб правах спажыўцоў.
Эўрапейскі зьвяз заахвочвае Беларусь далучыцца да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) як мага хутчэй, піша галоўная дарадніца Генэральнага дырэктарату Эўракамісіі ў гандлі Эва Сыновец у Emerging Europe.
Вытворчае аб’яднаньне «Беларусьнафта» паведаміла пра знаходжаньне радовішча нафты Вугальскае ў межах Рэчыцка-Вішанскага блёку. Запасы радовішча папярэдне ацэньваюцца ў 1,695 млн тонаў нафты.
Крэдыторы заключылі міравое пагадненьне зь «Першай шакаляднай кампаніяй» на растэрміноўку запазычанасьці на працяглы час, якое зацьвердзіў эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці.
Чаму ён падпісаў толькі праект мытнага кодэксу Эўразійскага саюзу і што гэта азначае? Удзельнічаюць: Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
А за апошнія 4 гады амэрыканская валюта вырасла ў 2,27 разы. На 4,69% (з 1,87245 да 1,96025 рубля, альбо з 18.724,5 да 19.602,5 без уліку дэнамінацыі) вырас у 2016 годзе сярэдні курс наяўнага даляра ЗША.
Свабода падрыхтавала агляд 10 найбольш важных новаўвядзеньняў, якія ўжо з 1 студзеня адчуюць на сабе беларусы.
31 сьнежня 2016 года ў Беларусі мінае тэрмін паралельнага звароту новых (узору 2009 года) і старых (узору 2000 года) грашовых знакаў.
Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі за студзень-лістапад 2016 году склала 3 млрд 453,3 млн даляраў ЗША.
Савет Міністраў пастановай ад 28 сьнежня зацьвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2017―2019 гады.
Цэлы год паміж Беларусьсю і Расеяй цягнулася «нафтагазавая вайна». Чаму сёлета не ўдалося дасягнуць паразуменьня па энэргетычных пытаньнях? Якія пэрспэктывы іх вырашэньня наступным годам?
Прэзыдэнцкім указам прадугледжаныя захады на «фінансавае аздараўленьне і павышэньне эфэктыўнасьці дзейнасьці» ўдзельнікаў холдынгу «Мясамалпрам» у Менскай вобласьці.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сьнежня 2016 году склаў 36,8 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнаньні з пачаткам году на 12%.
Такую прапанову цяпер разглядае Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, паведаміў журналістам 29 сьнежня намесьнік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко.
Загрузіць яшчэ