Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка хоча падвысіць тарыфы на пасажырскія перавозкі ўнутры краіны


Belarus - New train to the National Airport, Minsk, 07Nov2014
Belarus - New train to the National Airport, Minsk, 07Nov2014

Такую прапанову цяпер разглядае Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, паведаміў журналістам 29 сьнежня намесьнік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко.

Ён сказаў, што тарыфы на пасажырскія перавозкі ўнутры краіны не мяняліся з 25 сьнежня 2015 году.

«Ідуць рознага кшталту абмеркаваньні, у тым ліку і пра дыфэрэнцыяваныя тарыфныя пляны, якія актыўна стасуюцца ў міжнародных перавозках. Магчыма, мы іх паспрабуем укараніць пасьля абмеркаваньня. Але міністэрства вызначае i зацьвярджае тарыфы. Яны ставяць усе процівагі, ацэньваюць эканамічную сытуацыю, і яны вызначаюць тарыфную палітыку», — цытуе БелаПАН прадстаўніка БЧ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG