Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь 1 студзеня цеплаэнэргія падаражэе на 17 %


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зьменяцца тарыфы на некаторыя віды жыльлёва-камунальных паслуг, пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміну ад 16 сьнежня 2016 году (PDF).

Так, цана цеплаэнэргіі зь 1 студзеня вырасьце на 17% — да 15,6098 рубля за 1 Гкал (цяпер — 13,3417 рубля за 1 Гкал). На 17% зь 1 студзеня таксама вырастуць цэны на прыродны газ у ацяпляльны пэрыяд.

Тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва застануцца на ранейшым узроўні.

Пастановай таксама рэгулююцца памеры выдаткаў насельніцтва за санітарнае ўтрыманьне памяшканьняў, тэхнічнае абслугоўваньне, тэхабслугоўваньне ліфтоў, водазабесьпячэньне і каналізацыю.

Так, тарыфы на водазабесьпячэньне павінны быць ня большыя за 0,5301 рубля за 1 кубаметр (цяпер — 0,279 рубля), водаадвядзеньне (каналізацыю) — ня большыя за 0,354 рубля за 1 кубаметр (цяпер — 0,1863 рубля); тэхабслугоўваньне жылога дома — не даражэйшым за 0,1 рубля за месяц за 1 квадратны мэтар агульнай плошчы жылога памяшканьня (цяпер — 0,0995 рубля), тэхабслугоўваньне ліфта — не даражэйшым за 1,19 рубля за месяц з аднаго жыхара (цяпер — 0,6911 рубля).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG