Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ад сёньня падаражэў праезд


Праезд у гарадзкім наземным транспарце цяпер каштуе 55 капеек , у мэтро — 60 капеек. Паездка ў экспрэс-аўтобусе — 70 капеек.

Квіток, куплены ў кіроўцы, будзе каштаваць на 5 капеек даражэй: 60 капеек для звычайных маршрутаў і 75 для экспрэсных.

Папяровыя квіткі, купленыя па ранейшых тарыфах, дзейныя яшчэ 30 дзён. Паездкі на картках — 60 дзён ад даты куплі.

Разам з павелічэньнем тарыфаў зьменшаны да 30 дзён тэрмін дзеяньня купленых на картку 10 ці 20 паездак. Зьнікла магчымасьць купіць 5 паездак на картку. У той жа час 60 ці 100 паездак цяпер «не згараюць» 80 содняў.

Афіцыйнае апублікаваньне, якое ёсьць умовай уступленьня новых тарыфаў у дзеяньне, адбылося па паўночы 20 сьнежня.

Павысілі тарыфы і на прыгарадныя перавозкі. Кілямэтар у экспрэс-аўтобусе цяпер каштуе 9 капеек (было 83 капейкі), у хуткасным і дадатковым — 8 капеек (было 7), у рэгулярным — 6 капеек (было 5).

Той, хто спрабаваў набыць квіткі на раніцу на прыгарадныя перавозкі праз інтэрнэт, паводле стану на 3-ю гадзіну начы ня меў такой магчымасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG