Лінкі ўнівэрсальнага доступу

148 000 даляраў. Штрафы актывістам пакрылі месячны заробак 500 міліцыянтаў


Ад пачатку году суды ў Беларусі разгледзелі 517 адміністрацыйных справаў супраць дэмакратычных актывістаў і журналістаў недзяржаўных СМІ. Летась аналягічных працэсаў было ўдвая менш — 203.

Такую статыстку прыводзіць сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Ад 1 студзеня да 19 сьнежня суды Беларусі прысудзілі актывістам і журналістам 415 штрафаў на суму 295 085 дэнамінаваных рублёў альбо 148 тысяч даляраў.

Летась аналягічных працэсаў было ўдвая менш — 203. За 2015 год штрафаў напрысуджалі на 639 573 655 рублёў (недэнамінаваных) альбо каля 40 тысяч даляраў паводле сярэднегадавога курсе Нацбанку, то бок у 3,5 раза менш, чым у 2015 годзе.

Гэтыя лічбы Свабодзе пракамэнтаваў намесьнік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Валянцін Стэфановіч, архіўнае фота
Валянцін Стэфановіч, архіўнае фота

«Зьмена колькасьці штрафаў і сумаў зьвязаная са зьменай тактыкі ўладаў. Пасьля 19 сьнежня 2010 году дэманстрацыяў у краіне амаль не было. Людзі баяліся. Пасьля леташняга жніўня сытуацыя ў краіне зьмянілася. Улады сталі ўнікаць больш жорсткіх формаў рэпрэсіяў. Я гэта называю «мяккія практыкі». Крымінальнага перасьледу стала меней. Адміністрацыйныя арышты практычна не выносяцца. Гвалтоўныя спыненьні дэманстрацыяў — адзінкавыя. Улады спрабуюць узьдзейнічаць на актывістаў праз штрафы. Але колькасьць акцыяў расьце, бо гвалтоўныя дзеяньні рэдкія. У кожным разе грамадзяне цярпяць ад рэпрэсіяў за ажыцьцяўленьне свайго права выказваць меркаваньне. Усе гэтыя дэманстрацыі мірныя. Там няма парушэньня грамадзкага парадку. Яны не нясуць ані пагрозаў, ані наступстваў.

Але зьмена тактыкі ўладаў – гэта не лібэралізацыя. Няма сыстэмных зьменаў на ўзроўні заканадаўства. Патрэбныя канкрэтныя вымяральныя вынікі».

За два апошнія гады апазыцыянэры выплацілі амаль 200 тысяч даляраў штрафаў. Для параўнаньня: замежныя інвэстыцыі ў адукацыю ў студзені-верасьні сёлета склалі 240 тысяч даляраў. Cпэцыяльныя, антыдэмпінгавыя, кампэнсацыйныя пошліны, выплачаныя на тэрыторыі Беларусі і залічаныя ў бюджэт краіны ў адпаведнасьцi з дагаворам аб Эўразійскім эканамічным саюзе, склалі 278 тысяч даляраў.

Міліцыянт складае пратакол на Ніну Багінскую падчас акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга»
Міліцыянт складае пратакол на Ніну Багінскую падчас акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга»

Зыходзячы з таго, што сярэдні заробак менскага міліцыянта летась складаў каля 600 рублёў, то штрафы, сабраныя ў 2016 годзе, ужо пакрылі месячны заробак 500 супрацоўнікаў МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG