Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь стала часткай грузавога маршруту з Кітаю ў Вялікабрытанію


Кітай пачаў ажыцьцяўляць прамыя грузавыя чыгуначныя перавозкі ў Вялікабрытанію.

З гораду Іу на ўсходзе Кітая адправіўся першы склад, які вязе партыю адзеньня, сумак і іншых спажывецкіх тавараў, паведамляе BBC.

Чакаецца, што за 18 дзён цягнік пераадолее адлегласьць у 12 тыс. кілямэтраў і прыбудзе ў лёнданскі раён Баркінг.

На сваім шляху цягнік перасячэ тэрыторыі Казахстана, Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Бэльгіі і Францыі.

У апошнія гады Кітай пашырыў свае чыгуначныя перавозкі ў краіны Эўропы ў рамках шматмільярднага дзяржаўнага праекта «Новы шаўковы шлях».

Вялікабрытанія стала 18-й эўрапейскай краінай, зь якой КНР устанавіў прамыя чыгуначныя зносіны. Лёндан будзе 15-й эўрапейскай сталіцай, куды курсуюць рэгулярныя грузавыя цягнікі з Кітая.

Глядзець камэнтары (1)

XS
SM
MD
LG