Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Смаленску перасталі купляць беларускія тавары


Яшчэ тры гады таму расейскі Смаленск быў рынкам збыту беларускіх тавараў на беларуска-расейскім памежжы. Сёньня пра гэта мала што нагадвае: крамы зачыняюцца, на смаленскім аптовым рынку з сотні прадуктовых гандлёвых пунктаў толькі тры працягваюць прадаваць беларускі тавар.

«Такая самая сытуацыя і ў горадзе, — распавядае сайту DW прадпрымальнік Віктар, які мае тут свой мясны павільён. — Тры гады таму шыльды „Беларускія тавары“ зьяўляліся на кожным рагу, а якасьць самой прадукцыі ставілася ўсім у прыклад.

Але сёньня яна стала толькі нішавым таварам і галоўнае — дарагім. Беларусам было выгадна гандляваць пасьля дэвальвацыі беларускага рубля, а калі курс стабілізаваўся, выявілася, што беларускія прадпрыемствы не вытрымліваюць канкурэнцыі».

Другім фактарам, які паўплываў на жыхароў Смаленску, хоць і ня так значна, зьяўляецца, паводле Віктара, інфармацыйная шуміха вакол затрыманьня на мяжы грузавікоў зь беларускімі прадуктамі. Здаралася, сьцьвярджае Віктар, што практычна кожны дзень у мясцовых СМІ паведамлялася аб канфіскацыі няякаснага тавару альбо развароце фур з кантрабандай.

Выпускаючы рэдактар смаленскай газэты «Рабочы шлях» Тацяна Марчанкова пацьвярджае, што сапраўды зводка здарэньняў стракаціць паведамленьнямі аб інцыдэнтах на мяжы. Але яна зьвяртае ўвагу і на іншае: нягледзячы на тое, што да мяжы зь Беларусьсю ўсяго сто кілямэтраў, жыхары Смаленску туды практычна ня езьдзяць.

XS
SM
MD
LG