Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 3,5 млрд даляраў — адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі працягвае расьці


Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі за студзень-лістапад 2016 году склала 3 млрд 453,3 млн даляраў ЗША.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на зьвесткі Белстату.

Адмоўнае сальда ў студзені-кастрычніку 2016 году склала 2 млрд 956,3 млн даляраў. Такім чынам, за лістапад яно павялічылася на 497 млн даляраў.

Замежнагандлёвы абарот краіны за 11 месяцаў гэтага году склаў 46 млрд 25,1 млн даляраў, да ўзроўню студзеня-лістапада 2015 году ён зьнізіўся на 11,8%. Экспарт тавараў скараціўся на 13,3%, імпарт — на 10,5%.

Таваразварот з Расеяй за 11 месяцаў 2016 году зьнізіўся ў параўнаньні зь мінулым годам на 6,4%. Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала 4 млрд 47,2 млн даляраў.

Замежнагандлёвы абарот з краінамі Эўразьвязу за студзень-лістапад 2016 году склаў 10 млрд 193,8 млн даляраў, зьнізіўшыся да ўзроўню студзеня-лістапада 2015 году на 22,3%. Сальда ў гандлі з краінамі ЭЗ было станоўчым і склала 353,4 даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG