Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына просіць Apple дапамагчы ўзламаць iPhone4S, які належаў забойцу расейскага пасла


Кампанія Apple раней адмаўлялася рабіць падобныя апэрацыі на запыт амэрыканскага ФБР.

Турэччына зьвярнулася да карпарацыі Apple з просьбай дапамагчы ўзламаць iPhone4S, які належаў забойцу расейскага пасла Андрэя Карлава. Пра гэта інфармуе "Голас Амэрыкі".

Раней кампанія Apple неаднаразова атрымлівала падобныя запыты ад праваахоўных органаў ЗША — і кожны раз адмаўлялася.

Найбольшую вядомасьць набыла гісторыя з iPhone 5C, якім валодаў адзін з тэрарыстаў, якія наладзілі бойню ў Сан-Бернардына.

У лютым 2016 года ФБР заявіла, што не змагло атрымаць доступ да інфармацыі на тэлефоне і запатрабавала, каб кампанія Apple стварыла неабходнае праграмнае забесьпячэньне для абыходу сыстэм абароны.

Тады кіраўнік карпарацыі Тым Кук апублікаваў заяву, якая тлумачыць, чаму кампанія Apple ніколі ня будзе гэтага рабіць, бо гэта паставіць пад пагрозу ўсіх кліентаў кампаніі.

Пазыцыю кампаніі Apple падтрымалі многія іншыя hi-tech кампаніі ЗША і праваабарончыя арганізацыі, якія выступаюць за абмежаваньне доступу уладаў да асабістай інфармацыі людзей. Пасьля гэтага ФБР прыцягнула іншую кампанію, якая пасьпяхова узламала iPhone, — і запыт да кампаніі Apple быў адкліканы.

XS
SM
MD
LG