Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждоўг Беларусі за год вырас на 12% — да 13,5 мільярда даляраў


Belarus - (Not so) merry pictures, for all topics, 30Dec2011

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сьнежня 2016 году склаў 36,8 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнаньні з пачаткам году на 12%.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым вонкавы дзярждоўг на 1 сьнежня склаў 13,5 млрд даляраў ЗША, павялічыўшыся на 8,6%.

На думку шэрагу экспэртаў, у беларускага ўраду няма іншых крыніц пагашэньня даўгоў, акрамя замежных запазычаньняў. У 2017 годзе неабходна накіраваць на пагашэньне дзяржаўнага доўгу 5 млрд 232,2 млн рублёў. Пагашэньне дзяржаўнага доўгу ў замежнай валюце складзе 2 млрд 311 млн даляраў.

Ліміт вонкавага дзяржаўнага доўгу Беларусі на 2016 год вызначаны памерам 17 млрд даляраў — гэта прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу на 2016 год устаноўлены ў 115 трлн рублёў.

XS
SM
MD
LG