Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна накіруе частку з 365 мільёнаў эўра ад Эўразьвязу на супольныя праграмы зь Беларусьсю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Эўракамісія выдзеліць Украіне ў рамках праграмы «Усходняе партнэрства» 365 мільёнаў эўра на рэалізацыю да 2020 году чатырох памежных праграм, у тым ліку супольнай зь Беларусьсю і Польшчай.

Як паведамілі Свабодзе ў Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны, адпаведнае пагадненьне, падпісанае ў Бруселі 19 сьнежня, прадугледжвае грантавае фінансаваньне сумесных апэрацыйных праграм «Украіна–Румынія», «Украіна–Вэнгрыя–Славакія–Румынія», «Украіна–Польшча–Беларусь», «Басэйн Чорнага мора».

У прыватнасьці, сродкі будуць выдзяляцца на паляпшэньне інфраструктуры памежных рэгіёнаў, разьвязаньне агульных праблем у галіне бясьпекі і аховы правапарадку, падтрыманьне памежнага кіраваньня і бясьпекі мяжы, мэнэджмэнт у сфэры міграцыі.

Апроч таго, прадугледжваецца рэалізацыя супольных праектаў у сфэры абароны навакольля ад зьмены клімату і стыхійных бедзтваў, выкарыстаньня аднаўляльных крыніц энэргіі і гэтак далей.

У той жа час пакуль не ўдакладняецца аб’ём фінансаваньня для кожнай асобнай праграмы.

За тыдзень да падпісаньня гэтага пагадненьня кіраўнікі памежных ведамстваў Беларусі і Ўкраіны Леанід Мальцаў ды Віктар Назаранка на сустрэчы ў Менску ўзгаднілі кірункі супольнай працы ў прыцягненьні міжнароднай тэхнічнай дапамогі на ўладкаваньне беларуска-ўкраінскай мяжы ў рамках ініцыятывы ЭЗ «Усходняе партнэрства» і праграмы Эўразьвязу ў транспамежным супрацоўніцтве «Польшча–Беларусь–Украіна» на 2014–2020 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG