Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра ў 2017 годзе складзе 2,2114 рубля


Савет Міністраў пастановай ад 28 сьнежня зацьвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2017―2019 гады.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўраду.

Паводле дакумэнту, тэмп росту ВУП у 2017 годзе вызначаны ў памеры 100,2%, у 2018 годзе — 101,4%, а ў 2019 годзе — 102,2%.

Памер стаўкі фінансаваньня на канец 2017 году заплянаваны на ўзроўні 16%, на канец 2018 году — 13%, на канец 2019 году — 10%.

Курс даляра ЗША чакаецца ў памеры 2,2114 рубля па выніках 2017 году, 2,2267 — па выніках 2018 году, 2,2452 — па выніках 2019 году.

Цана на нафту маркі Urals прагназуецца на ўзроўні 35 даляраў за барэль у 2017 годзе, 42 даляры — у 2018 годзе, 50 даляраў — у 2019 годзе.

Адносіны дзяржаўнага доўгу да ВУП заплянаваныя на ўзроўні 45% цягам усіх трох гадоў.

Таксама прагнаузецца, што даходы дзяржаўнага бюджэту ў 2017 годзе складуць больш за 18 мільярдаў 235 мільёнаў рублёў, прафіцыт — амаль 1,5 мільярда рублёў.

XS
SM
MD
LG