Прапанаваў вярнуцца да «паглыбленьня інтэграцыі» пасьля выбараў, у верасьні-кастрычніку
192 муніцыпальныя і рэгіянальныя дэпутаты падпісалі адкрыты ліст, у якім выказаліся супраць паправак у Канстытуцыю, прапанаваных прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, паведаміла муніцыпальная дэпутатка Ціміразеўскага раёну Масквы Юлія Галяміна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
Польскі антыманапольны рэгулятар UOKІK завёў справу на «Газпром» за адсутнасьць супрацоўніцтва ў антыманапольным расьсьледаваньні.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў апошні час вялікая частка палітвязьняў былі асуджаныя на зьняволеньне «ў сувязі з рэалізацыяй права на свабоду веравызнаньня і рэлігійнай прыналежнасьці».
«Калі гэта эканамічна мэтазгодна, то чаму б і не», але «ніякіх перадумоваў».
Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін падпісаў указ аб «Асновах дзяржаўнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі ў галіне ядзернага стрымліваньня», у якім вызначаныя ўмовы для ўжываньня Расеяй ядзернай зброі. Дакумэнт апублікаваны ўпершыню.
Бабарыка — «прарасейскі кандыдат» і «шлях назад», Цапкала — «шлях у будучыню», Ціханоўскі — «беларускі Навальны».
Забарону на ўезд для беларусаў у Расеі прынялі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка — тлумачылі яе тым, што Беларусь недастаткова супрацьстаіць каранавірусу.
У Мурманску на паўночным захадзе Расеі абрынуўся чыгуначны мост цераз раку Колу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прызначыў галасаваньне аб папраўках да расейскай Канстытуцыі на 1 ліпеня.
Расейскія інфармацыйныя агенцтвы пішуць пра збор подпісаў за прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў Беларусі з сымпатыяй да апанэнтаў Лукашэнкі.
Саміт, паводле задумы Трампа, павінен сыгналізаваць аб стабілізацыі сытуацыі з каранавірусам.
Старшыня праўленьня расейскай кампаніі «Газпром» заявіў, што запазычанасьць Беларусі за газ перад кампаніяй складае 165,57 млн даляраў.
Паводле дадзеных на 29 траўня, за дзень ад новай каранавіруснай інфэкцыі ў Расеі памерлі 232 чалавекі — гэта найбольшая колькасьць сьмяротных зыходаў за дзень у краіне за ўвесь час пандэміі, паведамляе апэратыўны штаб барацьбы з хваробай.
Сяргей Уткін, кіраўнік групы стратэгічных ацэнак з расейскага Інстытуту ўсясьветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Прымакова, адказаў на пытаньні Радыё Свабода пра стаўленьне Расеі да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
У канцы 2019 году ў яго пачаліся ўскладненьні пасьля траўмы, атрыманай у папраўчай калёніі: расейскія турэмнікі зламалі яму хрыбетнік.
Чэскія СМІ апублікавалі са спасылкай на спэцслужбы інфармацыю аб тым, што ў Прагу прыбыў супрацоўнік расейскай дыпмісіі з атрутным рэчывам рыцынам, як мяркуецца, для арганізацыі замаху на палітыкаў.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін сказаў падчас нарады з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, што з 1 чэрвеня ў Маскве будуць паслабленыя карантынныя абмежаваньні. Празь некалькі гадзін гэта было абвешчана ўжо афіцыйна.
Ці хварэў ён на COVID-19, Кадыраў не сказаў наўпрост, але заявіў, што быў у Маскве на дэспансэрызацыі.
NATO павінна ўмацоўваць свой усходні флянг, бо расейская агрэсія не выключаная, лічаць аўтары дакладу Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі.
Расейская дзяржаўная дзіцячая бібліятэка ня будзе здымаць імя Эдуарда Усьпенскага з прэміі ў галіне дзіцячай літаратуры, нягледзячы на просьбу дачкі, якая пасьмяротна абвінаваціла пісьменьніка ў хатнім гвалце.
На мінулым тыдні разьбіўся яшчэ адзін Мі-8, тады загінулі тры чалавекі.
Аднак згодна афіцыйным дадзеным агульная колькасьць захварэўшых зьмяншаецца.
Урад Кіргізстану вядзе перамовы з расейскім бокам аб зьніжэньні цаны на прыродны газ, заявіў віцэ-прэм’ер гэтай краіны Эркін Асрандзіеў.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе праводзіць выбары ўсіх узроўняў і галасаваньне на рэфэрэндумах праз пошту і інтэрнэт.
Відэа штурму трансьляваў у інстаграме адзін з закладнікаў, які знаходзіўся ў памяшканьні.
У памяшканьні знаходзіцца ня менш за пяць закладнікаў. Паліцыя ачапіла будынак і перакрыла рух у навакольлі.
У Расеі Галоўнае ўпраўленьне рэгіянальнай бясьпекі Маскоўскай вобласьці паведаміла, што суд паслаў на абавязковыя працы ў рэгіянальныя шпіталі некалькіх парушальнікаў «рэжыму самаізаляцыі». Ведамства назвала іх «хлопцамі з залішняй энэргіяй».
У Расеі за мінулыя суткі ад каранавіруснай інфэкцыі памерлі 150 чалавек. Гэта самая вялікая колькасьць сьмерцяў за суткі ад пачатку эпідэміі. Усяго ў краіне ад COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных, памерлі 3249 чалавек.
Баўгарскі чыноўнік прапануе перанесьці помнік у музэй, а калі пад ім будуць знойдзеныя парэшткі савецкіх салдатаў, то іх варта «пахаваць згодна з гуманітарным заканадаўствам» на адных з могілак Сафіі.
Спачатку галасаваньне было прызначана на 22 красавіка. Некалькі сродкаў інфармацыі са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што ён можа адбыцца 24 чэрвеня.
Пастаўнікам і апэратарам газу ня можа быць адна і тая ж кампанія, але для «Паўночнага патоку» зрабілі выключэньне.
Законапраект таксама дазваляе кандыдатам зьбіраць подпісы выбарнікаў, вэрыфікаваныя на сайце дзяржаўных паслуг.
«Беларусы сутыкаюцца як з вонкавай прапагандай, кіраванай Крамлём, гэтак і з маніпуляцыямі дзяржаўных СМІ».
У Чэхіі лічаць, што «расейскі агент» мог рыхтаваць атручваньне ініцыятараў зносу помніка.
У Абінскім раёне Краснадарскага краю паліцыя папярэдзіла мэдыкаў аб недапушчальнасьці «экстрэмісцкай дзейнасьці». Так назвалі скаргу мэдработнікаў на адсутнасьць выплат, якія паабяцаў Пуцін.
Аналітык Шрайбман лічыць гэта «пераломным момантам» у ЭАЭС: саюз становіцца на «шлях дэзынтэграцыі», як раней «саюзная дзяржава».
У Расеі за суткі выявілі 9263 інфікаваных каранавірусам, сьведчыць статыстыка апэратыўнага штабу барацьбы з пашырэньнем каранавіруснай інфэкцыі. Агульная колькасьць выяўленых выпадкаў ад пачатку ўспышкі наблізілася да 300 тысячаў і склала 299 941.
На думку Гіркіна, Данбас і анэксаваны Крым могуць вярнуцца пад кантроль Украіны толькі ў адным выпадку: калі Расея разваліцца. Сам бы ён гэтага не хацеў і, наадварот, марыць бачыць у складзе Расеі ўсю Украіну.
Штогод 18 траўня ў Украіне ўспамінаюць трагічныя падзеі 1944 году, калі карэнны крымскататарскі народ савецкая ўлада выслалі за межы паўвострава ў Цэнтральную Азію. Усяго дэпартавалі больш за 180 000 чалавек.
Судовая камісія швайцарскага парлямэнту падазрае, што кіраўнік пракуратуры краіны Ляўбэр ня толькі мог быць у курсе неафіцыйных кантактаў свайго падначаленага з расейскімі ўладамі, але, магчыма, і спрыяў ім.
Пра гэта 17 траўня заявіла галоўны санітарны лекар Расеі Ганна Папова, кіраўніца Фэдэральнай службы нагляду ў сфэры абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд).
Расея на сёньняшні дзень мае высокатэхналягічнае ўзбраеньне, якім ня можа пахваліцца ніводная іншая краіна. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра гэта ў праграме «Масква. Крэмль. Пуцін».
У Расеі чацьвёра ўдзельнікаў акцыі «Бессмертный полк» затрыманыя ў справе аб рэабілітацыі нацызму.
Фэдэральнае сеткавае агенцтва Нямеччыны адмовіла праекту «Паўночны паток — 2» у вызваленьні ад правілаў газавай дырэктывы Эўразьвязу, паколькі праект ня быў рэалізаваны да 23 траўня.
Паводле дадзеных на 15 траўня, за мінулыя суткі ў Расеі зарэгістраваныя 10 598 новых выпадкаў COVID-19 (+ 4,2%) у 85 рэгіёнах, паведамляе апэратыўны штаб барацьбы з каранавірусам. Сярод новых пацыентаў у 42,5% не было клінічных праяў хваробы.
У Данецку сілавымі структурамі так званай «ДНР» у сакавіку сёлета быў арыштаваны Леанід Харчанка — адзін з чатырох абвінавачаных па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам летам 2014 году, якая разглядаецца судом у Нідэрляндах.
У Расеі за мінулыя суткі зарэгістравалі 9974 новыя выпадкі каранавіруснай інфэкцыі.
Далейшы лёс газэт The Financial Times і The New York Times у Расеі будзе залежаць ад таго, ці апублікуюць яны абвяржэньне распаўсюджанай імі інфармацыі пра статыстыку сьмяротнасьці ў краіне ад каранавірусу, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у сераду заявіла, што супраць Расеі могуць быць прынятыя меры ў сувязі з хакерскай атакай на сайт Бундэстагу, учыненай у 2015 годзе.
Загрузіць яшчэ