Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Чукотцы пры крушэньні вайсковага гелікоптэра загінулі 4 чалавекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На Чукотцы зрабіў цьвёрдую пасадку вайсковы гелікоптэр Мі-8. Пры крушэньні загінулі чатыры чальцы экіпажу. Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» прадстаўнік рэгіянальнага ўраду.

З словаў суразмоўцы агенцтва, прычынай катастрофы сталі непаладкі пры выпрабаваньні пасьля тэхнічнага абслугоўваньня. Раней крыніца ў тэрміновых службах рэгіёну паведаміла, што гелікоптэр зрабіў цьвёрдую пасадку і на зямлі загарэўся. Пасьля ліквідацыі пажару знойдзеныя абедзьве чорныя скрыні, дадала яна.

Пазьней Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што крушэньне ў раёне аэрадрома «Угольные Копи» пацярпеў геліклптэр Мі-8 паветрана-касьмічных сілаў, які выконваў вучэбна-трэнінгавы палёт.

20 траўня ў Падмаскоўі зрабіў цьвёрдую пасадку вайскова-транспартны гелікоптэр Мі-8. Загінулі трое вайскоўцаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі магла стаць тэхнічная няспраўнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG