Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны санітарны лекар Расеі: рост захворваньняў на COVID-19 спынены


Ганна Папова

Рост захворваньняў на каранавірусную інфэкцыю ў Расеі ўдалося спыніць. Пра гэта 17 траўня заявіла галоўны санітарны лекар Расеі Ганна Папова, кіраўніца Фэдэральнай службы нагляду ў сфэры абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд).

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле Паповай, «дзень за днём практычна ўжо прыросту няма».

Паводле афіцыйных зьвестак, 17 траўня другія суткі запар выяўлена менш за 10 тысяч новых выпадкаў заражэньня — 9709, зь іх у Маскве — 3855.

Штодня ў Расеі, паводле афіцыйных зьвестак, цягам апошніх двух тыдняў выяўлялі каля 10 тысяч інфікаваных каранавірусам. Пры гэтым колькасьць новых выпадкаў па-ранейшаму прыкметна перавышала колькасьць тых, хто быў прызнаны здаровым. Такім чынам, колькасьць тых, хто цяпер у Расеі хворы, кожны дзень павялічваецца.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 11 траўня заявіў аб спыненьні так званага рэжыму непрацоўных дзён, які быў уведзены ў Расеі ў канцы сакавіка. Пры гэтым кожны рэгіён вызначае тэмпы выхаду з карантыну паводле свайго меркаваньня. У Маскве рэжым самаізаляцыі быў працягнуты да 31 траўня.

Усяго колькасьць інфікаваных у краіне перавысіла 281 тысячу (гэта другое месца ў сьвеце), колькасьць памерлых складае 2631. Выздаравелі, паводле афіцыйных зьвестак, больш за 67 тысяч чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG