Міністэрства аховы здароўя Беларусі агучыла статыстыку па хворых на каранавірус на 18 траўня. Агулам захварэлі 29 650 чалавек, плюс 969 новых выпадкаў за суткі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
У афіцыйным тэлеграм-канале міністэрства аховы здароўя зьявілася статыстыка па хворых на каранавірус за 18 траўня. За суткі захварэлі 969 чалавек, усяго праведзена 350 515 тэстаў.
Агулам за ўвесь час пандэміі ў Беларусі ад COVID-19 памерлі 165 чалавек, плюс 5 чалавек за суткі.