Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі амаль ухвалілі дыстанцыйнае галасаваньне. Засталося падпісаць Пуціну


Расейскі Савет Фэдэрацыі ўхваліў законапраект аб дыстанцыйным галасаваньні на выбарах і рэфэрэндумах. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным партале верхняй палаты парлямэнту Расеі.

Паводле гэтага дакумэнту, Цэнтарвыбаркам зможа праводзіць галасаваньне па пошце ці праз інтэрнэт. Законапраект таксама дазваляе кандыдатам зьбіраць подпісы выбарнікаў, вэрыфікаваныя на сайце дзяржаўных паслуг.

Да гэтага папраўкі ў закон «Аб асноўных выбарчых правах» былі прынятыя Дзяржаўнай думай, ніжняй палатай расейскага парлямэнту. Усе тры чытаньні яны прайшлі за адзін дзень — 13 траўня. Аўтары законапраекту растлумачылі яе неабходнасьць абмежаваньнямі, якія былі ўведзеныя ў краіне праз пандэмію каранавірусу.

Для ўступленьня закону ў сілу яго павінен падпісаць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG