Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу расейскіх мэдыкаў на адсутнасьць выплат кваліфікавалі як экстрэмізм


Ілюстрацыйнае фота

У Абінскім раёне Краснадарскага краю паліцыя папярэдзіла мэдыкаў аб недапушчальнасьці «экстрэмісцкай дзейнасьці». Так назвалі скаргу мэдработнікаў на адсутнасьць выплат, якія паабяцаў Пуцін.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Выданьне Znak.com паведаміла, што супрацоўнікі станцыі хуткай дапамогі Абінскай цэнтральнай раённай лякарні накіравалі відэазварот журналістам з групы «Хуткая журналісцкая дапамога». Да яго запісу з мэдыкамі Абінскай лякарні сустракаўся галоўны ўрач Павел Ісаеў. Аднак мэдыкі не прынялі яго тлумачэньняў.

У відэазвароце да журналістаў 9 работнікаў станцыі хуткай дапамогі заявілі, што абяцаныя прэзыдэнтам выплаты на 18 траўня 2020 году ім не пералічаныя, а кіраўніцтва лякарні спрабуе іх пераканаць, што ніякія выплаты ім не прадугледжаны.

Зварот яшчэ не пасьпеў шырока распаўсюдзіцца, як 18 траўня яго аўтары былі выкліканыя ў паліцыю для тлумачэньняў. Аднаму з аўтараў было ўручана папярэджаньне. У ім, у прыватнасьці, гаварылася, што падчас правядзеньня масавай акцыі забаронена выкарыстоўваць экстрэмісцкую атрыбутыку і распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы.
Апошнія два тыдні лекары ў розных рэгіёнах Расіі сталі паведамляць, што да іх не дайшлі абяцаныя Пуціным выплаты для стымуляваньня працы з пацыентамі, заражанымі каранавірусам.

Адказнасьць за праблемы, якія ўзьніклі пры налічэньні даплат расейскім дактарам, якія лечаць каранавірусных хворых, ляжыць на ўрадзе. Гэта вынікае з заявы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, якую ён зрабіў на нарадзе аб пандэміі.

«Калі б у пастанове ўраду першапачаткова былі прапісаныя ясныя, зразумелыя, празрыстыя і лёгка кантраляваныя прынцыпы і спосабы давядзеньня выплат за працу ў асаблівых умовах, тады было б менш пытаньняў да галоўных дактароў і губэрнатараў», — сказаў Пуцін.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG