Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе праводзіць выбары ўсіх узроўняў і галасаваньне на рэфэрэндумах праз пошту і інтэрнэт. Пра гэта паведамляе сайт Крамля.
Закон таксама дазваляе кандыдатам зьбіраць подпісы выбарнікаў, вэрыфікаваныя на сайце дзяржаўных паслуг.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Аўтары законапраекту растлумачылі яго неабходнасьць абмежаваньнямі, якія былі ўведзеныя ў Расеі праз пандэмію каранавірусу.