Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пагражае «Газпрому» штрафам у 50 мільёнаў эўра


Будоўля "Паўночнага патоку-2" у Нямеччыне, 26 сакавіка 2019

Польскі антыманапольны рэгулятар UOKІK пачаў справу на «Газпром» за адсутнасьць супрацоўніцтва ў антыманапольным расьсьледаваньні. Пра гэта паведамляе «​Інтэрфакс».

Паводле заявы UOKІK, «Газпрому» пагражае штраф у памеры да 50 млн эўра за непадаваньне інфармацыі. «Газпром» паведаміў яшчэ ў лютым, што атрымаў запыт ад польскага рэгулятара. Паводле «Газпрому» ён накіраваў свой адказ UOKІK.

Антыманапольны орган Польшчы у 2018 годзе ініцыяваў расьсьледаваньне меркаванай манапалізацыі рынку «Газпромам» і яго эўрапейскімі партнэрамі-крэдыторамі ў выніку рэалізацыі праекту «Паўночны паток – 2». «Газпром» у тым жа годзе накіраваў UOKІK пярэчаньні на яго пазыцыю і хадайнічаў аб спыненьні антыманапольнага сьледзтва.

Польскі рэгулятар прытрымліваецца пазыцыі, што пагадненьні наконт праекту патрабуюць згоды UOKIK. У пачатку 2020 году UOKІK зьвярнуўся да «Газпрому» з патрабаваньнем падаць дакумэнты аб кантракце.

«Тычылася гэта, перш за ўсё, кантрактаў на транспартаваньне, разьмеркаваньне, продаж, пастаўку і захоўваньне газавага паліва. Нягледзячы на абавязак супрацоўнічаць з UOKІK, кампанія не падала такой інфармацыі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

«„Газпром“ ня можа дзейнічаць па-за законам, таму я распачаў супраць яго справу аб накладаньні штрафу за непадаваньне інфармацыі падчас расьсьледаваньня»,— заявіў старшыня польскага антыманапольнага рэгулятара Томаш Хрустны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG