Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі аднавілі падрыхтоўку да рэфэрэндуму аб «абнуленьні» прэзыдэнцкіх тэрмінаў Пуціна


Уладзімір Пуцін, 2000 год

Цэнтральная выбарчая камісія Расеі аднавіла падрыхтоўку да галасаваньня аб папраўках у канстытуцыю, сярод якіх «абнуленьне» прэзыдэнцкіх тэрмінаў, якое дазволіць дзейнаму лідэру краіны Ўладзіміру Пуціну яшчэ двойчы выбірацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Праца ЦВК Расеі была прыпыненая ў канцы сакавіка, тэрміны галасаваньня перанесьлі з прычыны пандэміі каранавіруснай інфэкцыі.

Уладзімір Пуцін ініцыяваў унясеньне зьменаў у Канстытуцыю ў студзені. Тады ж ён заявіў, што папраўкі павінны быць ухвалены ўсенародным галасаваньнем, хоць закон гэтага не патрабаваў.

ЦВК не агучвае дату правядзеньня рэфэрэндуму. Спачатку галасаваньне было прызначана на 22 красавіка. Некалькі сродкаў інфармацыі са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што ён можа адбыцца 24 чэрвеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG