Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі рэйхсфюрэра СС спрабавалі прадставіць савецкім вэтэранам


Акцыя "Несьмяротны полк" у Расеі ў 2019
Акцыя "Несьмяротны полк" у Расеі ў 2019

У Расеі чацьвёра ўдзельнікаў акцыі «Бессмертный полк» затрыманыя ў справе аб рэабілітацыі нацызму.

Сьледчы камітэт Расеі паведаміў аб затрыманьні чатырох меркаваных удзельнікаў акцыі «Бессмертный полк» у справе аб рэабілітацыі нацызму. Іх падазраюць у тым, што яны выдалі фота высокапастаўленых дзеячаў Трэцяга рэйху за савецкіх вэтэранаў, за гэта ім пагражае пазбаўленьне волі да трох гадоў.

Ведамства паведаміла пра затрыманьне і ператрусы ў Данііла Сіманава зь Пермі, Андрэя Шабанава з Самары, Дзяніса Варанцова з Валгаграду і Вячаслава Круглова з Ульянаўску. Паводле сьледзтва, Круглоў ужо прыцягваўся за экстрэмізм. Акрамя таго, сьледчыя паведамілі пра падазраваных у іншых краінах — у прыватнасьці, Украіне і Эстоніі.

У сувязі з пандэміяй каранавірусу штогадовая акцыя «Бессмертный полк», якая праходзіць у Расеі 9 траўня і падчас якой яе ўдзельнікі нясуць партрэты вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адбывалася ў онлайн-фармаце. Арганізатары прапанавалі ўсім ахвотным разьмяшчаць на адмыслова створаных інтэрнэт-старонках фота сваіх родных, якія прайшлі Другую сусьветную вайну, суправаджаючы здымкі расповедамі зь іх жыцьця.

Кіраўнік руху «Валянтэры Перамогі» Вольга Амельчанкава заявіла, што яе арганізацыя заблякавала больш за 300 тысяч анкет з фотаздымкамі нацыстаў, якія спрабавалі разьмясьціць на сайтах «Несьмяротнага палка». Пры гэтым некаторыя фота ўсё ж прайшлі мадэрацыю. На адной зь іх рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер быў падпісаны як палкоўнік Васіль Аляксееў з Растоўскай вобласьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG