Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін вызначыў умовы, пры якіх Расея можа ўжыць ядзерную зброю


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін падпісаў указ аб «Асновах дзяржаўнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі ў галіне ядзернага стрымліваньня», у якім вызначаныя ўмовы для ўжываньня Расеяй ядзернай зброі. Дакумэнт апублікаваны ўпершыню.

Умовамі, пры якіх Расея можа ўжыць ядзерную зброю, названыя:

  • паступленьне дакладнай інфармацыі пра старт балістычных ракет, якія атакуюць тэрыторыю Расеі ці яе саюзьнікаў;
  • прымяненьне праціўнікам па тэрыторыі краіны і яе саюзьнікаў ядзернай ці іншай зброі масавага зьнішчэньня;
  • узьдзеяньне суперніка на яе крытычна важныя дзяржаўныя і вайсковыя аб’екты;
  • агрэсія з прымяненьнем звычайнага ўзбраеньня, якая будзе пагражаць самому існаваньню расейскай дзяржавы.

У дакумэнце гаворыцца, што прэзыдэнт можа паінфармаваць ваенна-палітычнае кіраўніцтва іншых краінаў і міжнародныя арганізацыі пра гатоўнасьць ужыць ядзерную зброю або пра такое рашэньне, а таксама пра факт прымяненьня ядзернай зброі.

«Расейская Фэдэрацыя разглядае ядзерную зброю выключна як сродак стрымліваньня, ужываньне якога зьяўляецца крайняй і вымушанай мерай, і робіць усе неабходныя намаганьні для памяншэньня ядзернай пагрозы і недапушчэньня абвастрэньня міждзяржаўных адносінаў, здольнага справакаваць ваенныя канфлікты, у тым ліку ядзерныя», – гаворыцца ў дакумэнце.

У красавіку Дзярждэпартамэнт ЗША абвінаваціў Расею ў парушэньнях умоваў дамовы аб ядзерных выпрабаваньнях, у прыватнасьці, абмежаваньняў падземных выпрабаваньняў. Улады ЗША заявілі, што Расея экспэрымэнтуе з крытычнай масай ядзернага матэрыялу, перавышаючы яе, з прычыны чаго магла паўстаць ланцуговая рэакцыя, якая падтрымлівае сама сябе. У МЗС Расеі назвалі абвінавачваньні дэзынфармацыяй.

У лютым 2019 году Пуцін заявіў, што Расея «у выпадку пагрозы» можа нацэліць ракеты на «цэнтры прыняцьця рашэньняў», гэта значыць на ЗША і іншыя краіны NATO. У NATO назвалі гэтыя пагрозы «недапушчальнымі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG