Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназ узяў штурмам захопленае аддзяленьне банку ў Маскве


Паліцэйскі спэцназ узяў штурмам захопленае аддзяленьне Альфа-банку ў цэнтры Масквы. Падазраваны затрыманы. Відэа штурму трансьляваў у інстаграме адзін з закладнікаў, які знаходзіўся ў памяшканьні.

У банку паведамілі, што пры затрыманьні ніхто не пацярпеў.

Раней агенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-службу маскоўскай паліцыі паведаміла, што невядомы зламыснік сьцьвярджаў, што будынак замініраваны і патрабаваў грошай. У памяшканьні знаходзілася ня менш за пяць закладнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG