У сваёй прамове на Кастрычніцкім эканамічным форуме ён узьняў толькі адну тэму — лічбавізацыю і высокія тэхналёгіі.
«Мы верым, што ахоп палітычнага мэсэджу мусіць быць зароблены, а ня куплены».
Ціль Ліндэман выпусьціў кліп на песьню Ich Weiß Es Nicht, які сварыў штучны інтэлект.
З 27 кастрычніка «Белавія» уводзіць новы расклад, які будзе дзейнічаць да 28 сакавіка 2020 году. Што мяняецца.
Брытанскія энтамолягі назвалі нікім раней ня апісаны від жука ў гонар швэдзкай экалягічнай актывісткі Грэты Тунбэрг.
Аўтамабільная кампанія Tesla, што выпускае электрамабілі, стала самай дарогай у ЗША сярод вытворцаў аўтамабіляў. На нью-ёрскай біржы акцыі кампаніі выраслі на працягу чацьвярга на 17 адсоткаў.
Супрацоўнікі Беларускай АЭС тры тыдні вывучалі досьвед Запароскай атамнай электрастанцыі ў справе захоўваньня скарыстанага ядзернага паліва.
Гісторык-мэдыявіст і археоляг, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра сумесныя ўкраінска-літоўскія дасьледаваньні русінскай спадчыны Вільні, падчас якіх амаль цалкам ігнаруецца беларускі фактар і шматвяковая беларуская прысутнасьць у Вільні.
Амэрыканская карпарацыя Google заявіла пра прарыў у квантавых вылічэньнях — паводле Google, яны дасягнулі «квантавай перавагі». Гэта значыць, што новы кампутар кампаніі здольны выконваць задачы па-за межамі магчымасьцяў іншых існуючых на сёньняшні момант сыстэм.
Раней зламысьнікі «акцэнтавалі ўвагу» на крадзяжы грошай, а цяпер іх «пачынае цікавіць» крадзеж інфармацыі.
У Вялікай Брытаніі ў паралельнай рэчаіснасьці на рынак выпусьцілі два тузіны прататыпных андроідаў — чалавекападобных робатаў, здольных выконваць усе чалавечыя функцыі ў грамадзтве...
Чаго хоча дасягнуць IT-кампанія Аndersen праз арганізацыю публічных сустрэч з Алексіевіч, Троіцкім, Шушкевічам ды іншымі знакавымі асобамі? І ці праўда, што айцішнікі баяцца знаёміцца зь дзяўчатамі? Пра гэта ды іншае гутарым з заснавальнікам IT-кампаніі Andersen Аляксандрам Хомічам.
Самалёт Boeing 787-9 аўстралійскай авіякампаніі Qantas зьдзейсьніў самы доўгі беспасадачны авіярэйс у гісторыі. Палёт з Нью-Ёрку ў Сідней доўжыўся 19 гадзінаў 14 хвілінаў. Адлегласьць паміж гарадамі складае больш за 16 тысяч кілямэтраў.
Выглядае, што праблема можа тычыцца ня толькі лінейкі смартфонаў Galaxy S10, а наогул усіх апаратаў з ультрагукавым сканэрам пальца, у тым ліку Note 10.
Астранаўты ЗША Крысьціна Кох і Джэсіка Мэйр праводзяць замену вонкавага энэргаблёку, які перастаў працаваць.
Міністра замежных спраў Уладзімера Макея падчас размовы з журналістамі папрасілі патлумачыць, якое дачыненьне мае Маск да Беларусі.
Парыскі заапарк у сераду паказаў шырокай публіцы таямнічы арганізм, які атрымаў назву «блоб» — гэта маленькая жаўтаватага колеру жывая істота, падобная да грыбу, якая па паводзінах нечым нагадвае жывёліну.
Гісторыя супрацьстаяньня «Рамблера» і «Яндэкса», «Аднаклясьнікаў» і «Укантакце», гісторыя посьпеху Юрыя Мільнера, Паўла Дурова і іншых.
NASA прэзэнтавала новую генэрацыю скафандраў, якія істотна адрозьніваюцца ад касьмічных камбінэзонаў, што выкарыстоўваліся ў праграме Apollo.
Пракапеня хоча, каб грошы з кампаніяў ПВТ ішлі на адукацыю, і ўжо мае пляны на нараду па адукацыі.
Электронны ўрад мусілі стварыць да 2020 году, але пакуль «выхваляцца асабліва няма чым». Пра IT-унівэрсытэт падумаюць.
Японскія навукоўцы сынтэзавалі штучную кроў, якая выратуе людзей ад страты крыві, а таксама высьветлілі, колькі трэба зьядаць грыбоў у тыдзень, каб засьцерагчы сябе ад раку прастаты. Апошнія навіны мэдыцыны ў аглядзе Настоящего времени.
Небясьпекі для карыстальніка ў такой праграме няма, але кампутар можа ненатуральна «тармазіць», пакуль адкрытая старонка Мінадукацыі.
Кампанія Apple выдаліла з Apple Store праграму для адсочваньня месцазнаходжаньня паліцыі ў Ганконгу. Карпарацыя заявіла, што праграма HKmap.live нясе пагрозу як для паліцыянтаў, так і для саміх жыхароў аўтаномнага рэгіёну.
Хітрая схема падарыла пратэстоўцам новы сымбаль, а амэрыканскай кампаніі можа прынесьці вялізныя фінансавыя страты.
Нобэлеўскую прэмію па хіміі 2019 года атрымалі навукоўцы, якія вынайшлі і разьвівалі літый-іённыя батарэі, адныя з самых распаўсюджаных сёньня ў сьвеце аднаўляльных крыніц сілкаваньня.
Каманда астраномаў пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда з амэрыканскага Інстытуту Карнэгі выявіла 20 новых спадарожнікаў плянэты Сатурн. Такім чынам, іх агульная колькасьць дасягнула 82, і гэта больш, чым мае любая іншая плянэта ў Сонечнай сыстэме, паведамляе ВВС.
Навукоўцы, якія вывучаюць жукоў, пачынаюць думаць над тым, як масава рабіць зь іх смачную і карысную ежу.
Нобэлеўскую прэмію 2019 году ў галіне фізыкі атрымалі Джэймс Піблз «за тэарэтычныя адкрыцьці ў фізычнай касмалёгіі» ды Мішэль Маёр і Дыд’е Кэлёз «за адкрыцьцё экзаплянэты на арбіце вакол зоркі сонечнага тыпу».
Нобэлеўскую прэмію 2019 году ў галіне фізіялёгіі і мэдыцыны атрымалі Грэг Сэмэнза, Уільям Кэлін і Пітэр Рэткліф за дасьледаваньне таго, «як клеткі адчуваюць і рэагуюць на наяўнасьць кіслароду».
У чарговай частцы дакумэнтальнага сэрыялу «InterNYET», створанага праектам Радыё Свабода «Настоящее время», разглядаецца гісторыя буму LiveJournal, выкарыстаньня яго ў палітычных мэтах у Расеі і грамадзкім актывізьме, а таксама «фабрыкі троляў», якая працуе на Крэмль.
У адрозьненьне ад Facebook Messenger і WhatsApp, якім таксама валодае Facebook, гэты мэсэнджар не для перапіскі з кім заўгодна.
Раней «гаворка не ішла пра забарону», але некаторыя ўстановы адукацыі праігнаравалі загад, таму міністэрства прапануе «адзіную мадэль абмежаваньня карыстаньня мабільнымі сродкамі ў адукацыйным працэсе».
Нацыянальнай дамэннай зоне .БЕЛ 1 кастрычніка споўнілася 4 гады. Дамэн .БЕЛ — адзін з найбуйнейшых у сьвеце.
Кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск прадставіў касьмічны карабель Starship для палётаў на Месяц і Марс з экіпажам на борце. Першыя выпрабаваньні пройдуць у бліжэйшыя месяцы.
Беларусь ужо абагнала ранейшыя пляны.
Падобна, Беларусь паабяцала зрабіць тое, што і так ужо зрабіла праз распад СССР.
Юрыст кажа, гэта можа выклікаць праблемы і самацэнзуру.
Пасьля 2041 году ў Берасьці ўжо можа ня быць зімы. І гэта ня самы «пэсымістычны» сцэнар.
Карпарацыя Twitter у пятніцу, 20 верасьня, паведаміла пра блякаваньне больш за 10 тысяч акаўнтаў у шасьці краінах за разпаўсюд ілжывых навінаў і прапаганды.
Facebook-акцыя «Штурм Зоны 51, яны ня змогуць спыніць нас усіх» мае адбывацца ўжо сёньня. Чалавек, якому належыць гэтая ідэя, кажа, што гэта быў жарт. Аднак, гэты жарт, як выглядае, выйшаў з-пад кантролю: натоўп людзей ужо зьявіўся ў Невадзе.
Аляксандар Лукашэнка 18 верасьня падпісаў указ № 350 «Аб асаблівасьцях выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт», піша Interfax.by.
Кажуць, ім далі «права на памылку».
За той час, як вы прачытаеце загаловак і гэты сказ да канца, у паветра паднімуцца прыкладна восем самалётаў Boeing 737 — самага масавага сямейства ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі.
Эдвард Сноўдэн, былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ), які жыве ў Расеі, выказаў надзею на тое, што Эмануэль Макрон дасьць дазвол на яго пераезд па Францыю. Сноўдэн даў інтэрвію францускай радыёстанцыі France Inter, якое павінна цалкам выйсьці ў эфір бліжэйшымі днямі.
Кампанія Apple прэзэнтавала днямі 6 сваіх прадуктаў. Свабода палічыла, колькі ў сярэднім мусіць працаваць беларус, каб зарабіць на новыя прылады.
Афшор і Сталін, піцерскія караблі і аргентынскі космас, Iron Miaden і Gods Tower…
Беларусь удзельнічае ў тэставаньні школьнага робата, які «кідае выклік традыцыйнаму навучаньню ў Эўропе».
У сьпісе найлепшых ВНУ сьвету паводле вэрсіі брытанскага выданьня Times Higher Education Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт заняў пазыцыю 1001+. Усяго ў рэйтынг увайшлі больш як 1350 устаноў адукацыі, піша Tut.by.
Мэсэнджэр Telegram выпусьціў абнаўленьне, якое дазваляе карыстальнікам цалкам хаваць свой нумар тэлефона.
Загрузіць яшчэ