Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцкі школьны робат праходзіць тэсты ў Беларусі і чатырох іншых краінах


Ілюстрацыйнае фота

Беларусь удзельнічае ў тэставаньні школьнага робата, які «кідае выклік традыцыйнаму навучаньню ў Эўропе», паведамляе тэлеканал Euronews.

Робат зь мянушкай Stimey быў распрацаваны ва Ўнівэрсытэце Македоніі ў Салёніках у рамках праграмы «Гарызонт-2020», фундаванай Эўразьвязам.

На задуму канструктараў, Stimey дапамагае школьнікам разьвіць цікавасьць да навукі, тэхналёгіі, інавацый, матэматыкі і інжынэрыі.

Беларусь — адзіная краіна па-за Эўразьвязам, якую уключылі ў тэставаньне робата. Яшчэ робатам карыстаюцца школьнікі ад 10 да 18 гадоў у Нямеччыне, Грэцыі, Гішпаніі і Фінляндыі.

Да канца кастрычніка ў школы ў гэтых краінах трапіць каля 300 робатаў Stimey.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG