Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter заблякаваў 10 тысяч акаўнтаў у шасьці краінах


Лягатып дадатка Twitter на тэлефоне

Карпарацыя Twitter у пятніцу, 20 верасьня, паведаміла пра блякаваньне больш за 10 тысяч акаўнтаў у шасьці краінах за разпаўсюд ілжывых навін і прапаганды.

Пад блякаваньне патрапілі ўліковыя запісы з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Гішпаніі, Эквадора і Саудаўскай Арабіі. Але больш за ўсё акаўнтаў — амаль чатыры з паловай тысячы — Twitter заблякаваў у Кітаі. Адтуль паступалі паведамленьні, мэтай якіх была дыскрэдытацыя пратэстаў у Ганконгу.

Маштабную кампанію супраць апазыцыі Ганконга з боку мацерыковага Кітая Twitter выявіў яшчэ ў жніўні. Тады часова была прыпыненая праца 200 тысяч кітайскіх акаўнтаў. Сацсетка ў Кітаі заблякаваная, але доступ да ўліковых запісаў можна атрымаць праз VPN.

У кастрычніку мінулага года кампанія выдаліла каля чатырох з паловай тысяч расейскіх уліковых запісаў з прычыны распаўсюджваньня праўладнай прапаганды.

Twitter рэгулярна займаецца аналізам і выдаленьнем рахункаў карыстальнікаў. Адное з самых масавых блякаваньняў у сацсетцы адбылося з траўня па ліпень 2018 года. Twitter тады выдаліў амаль 70 мільёнаў падазроных і фэйкавых акаўнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG