Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай вэрбуе замежных шпіёнаў праз LinkedIn, — New York Times


Кітайскія спэцслужбы выкарыстоўваюць прафэсійную сацыяльную сетку LinkedIn для вэрбаваньня замежных шпіёнаў, у тым ліку былых дзяржаўных службоўцаў. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскай і замежнай выведках.

Па дадзеных суразмоўцаў газэты, апошнія гады многія работнікі дзяржаўных інстытутаў атрымлівалі прапановы выгаднай працы ў Кітаі. Гэта робіцца для таго, каб пераканаць патэнцыйнага агента прыехаць у Кітай, сьцьвярджаюць крыніцы.

The New York Times зьвяртае ўвагу, што ў ЗША пачасьціліся прысуды ў справах аб шпіянажы. У прыватнасьці, вясной да 20 гадоў турмы быў засуджаны былы супрацоўнік ЦРУ. Як пісалі СМІ, яго супрацоўніцтва з Кітаем пачалося праз LinkedIn. Аб паведамленьнях ад імаверных кітайскіх агентаў таксама паведаміў супрацоўнік міністэрства замежных справаў Даніі.

Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі ў адказе на запыт журналістаў адзначыла, што аналізам падазроных рахункаў займаецца спэцыяльнае падразьдзяленьне. Яно збірае інфармацыю з розных крыніц, уключаючы дзяржаўныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG