Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдвард Сноўдэн, які жыве ў Расеі, хацеў бы пераехаць у Францыю


Сноўдэн выступае перад удзельнікамі круглага стала на тэму абароны інфарматараў. Страсбург, 15.05.2019

Эдвард Сноўдэн, былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ), які жыве ў Расеі, выказаў надзею на тое, што Эмануэль Макрон дасьць дазвол на яго пераезд па Францыю. Сноўдэн даў інтэрвію францускай радыёстанцыі France Inter, якое павінна цалкам выйсьці ў эфір бліжэйшымі днямі.

Раней у інтэрвію амэрыканскай радыёстанцыі NPR Сноўдэн зноў падкрэсьліў, што не хацеў ехаць у Расею і апынуўся там выпадкова, даведаўшыся на перасадцы ў маскоўскім аэрапорце, што ўлады ЗША анулявалі яго пашпарт.

У інтэрвію газэце The Guardian, прымеркаваным да выхаду ў сьвет кнігі яго мэмуараў, Сноўдэн распавёў падрабязнасьці свайго жыцьця ў Расеі. Паводле яго слоў, ён зараз менш баіцца за сваю бясьпеку, чым у першыя гады, не хавае твар і свабодна падарожнічае па Расеі. Ён пацьвердзіў, што два гады таму ажаніўся на амэрыканцы, зарэгістраваўшы сваёй шлюб у адным з маскоўскіх загсаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG