Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн просіць прытулку ў Швэйцарыі


Эдвард Сноўдэн
Эдвард Сноўдэн

Былы кантрактнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн зьвярнуўся да Швэйцарыі з просьбай даць яму прытулак.

Сёньня ён выступіў па відэасувязі перад жэнэўскай аўдыторыяй пасьля дэманстрацыі дакумэнтальнага фільму Citizenfour («Грамадзянін чатыры»), які апавядае аб яго гісторыі. Фільм атрымаў «Оскара».

У ЗША Сноўдэн абвінавачваецца ў крадзяжы і апублікаваньні сакрэтнай інфармацыі.

Ён зьбег з Амэрыкі летам 2013 пасьля таго, як апублікаваў сакрэтныя зьвесткі пра сыстэмы электроннага сачэньня за тэлефоннымі размовамі і электроннай поштай.

Пазьней Сноўдэн атрымаў часовы прытулак у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG