Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вяла перамовы з кампаніямі Ілана Маска, — міністар Макей


Ілюстрацыйнае фота. Ілан Маск у аўтамабілі Tesla
Ілюстрацыйнае фота. Ілан Маск у аўтамабілі Tesla

Міністра замежных спраў Уладзімера Макея падчас размовы з журналістамі папрасілі патлумачыць, якое дачыненьне мае Маск да Беларусі.

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

«З кампаніяй „Тэсла“ мы сапраўды імкнуліся наладзіць пэўныя сувязі, — адказаў Уладзімер Макей. — На даручэньне цэнтру адбываліся пэўныя сустрэчы прадстаўнікоў нашай амбасады ў ЗША.

МЗС накіравала ва ўрад шэраг прапаноў, зьвязаных з разьвіцьцём вытворчасьці электрамабіляў у нашай краіне. Мы прапанавалі наладзіць кантакты ня толькі з „Тэсла“, але і з кампаніямі іншых краін. Што тычыцца Маска, кантакты былі, але не атрымалі далейшага разьвіцьця».

2 верасьня Аляксандар Лукашэнка сказаў школьнікам, што Ілан Маск асабіста падарыў яму электрамабіль Tesla. Амэрыканскі бізнэсовец і вынаходнік, чыя кампанія і стварыла гэтае аўта, абвергнуў словы Лукашэнкі ў Twitter. Як вядома, Ілан Маск не рабіў публічных візытаў у Беларусь або публічных сустрэчаў з прадстаўнікамі беларускіх уладаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG