Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 факты да 4-годзьдзя дамэну .БЕЛ


Belarus - Hoster.by hosting provider, Minsk, undated

Нацыянальнай дамэннай зоне .БЕЛ 1 кастрычніка споўнілася 4 гады. Дамэн .БЕЛ — адзін з найбуйнейшых у сьвеце, піша Hoster.by.

  1. Па стане на 1 кастрычніка ў дамэннай зоне было зарэгістравана амаль 15 тысяч дамэнаў. Гэта 10% ад усіх беларускіх дамэнаў, якія рэгіструюцца.
  2. Большая частка — 47% ўсіх рэгістрацый— прыходзіцца на юрыдычных асоб, 39% дамэнаў замацаваныя за фізычнымі асобамі, 14% — за індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
    Геаграфія рэгістрацыі дамэну .бел
    Геаграфія рэгістрацыі дамэну .бел

  3. Пік рэгістрацый назіраўся ў 2016 годзе, тады ў зоне.БЕЛ было больш 19 тысяч дамэнаў. У 2017 годзе рост дамэннай зоны пайшоў на спад.
  4. Самы даўгі кірылічны дамэн байнэту «шпатлевка-покраска-стен-проф-оборудованием.бел» зарэгістравалі ў траўні 2019 году, дамэн складаецца са 46 сымбаляў. Папярэдні рэкардсмэн быў на 7 сымбаляў карацей — «солигорский-государственный-колледж.бел».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG