Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў Беларусі злавілі ўдвая больш хакераў, чым летась


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Кірыл Вяткін 23 кастрычніка расказаў пра рэзкі рост выкрывальнасьці кібэрзлачынстваў: больш як удвая за першыя 9 месяцаў 2019 году ў параўнаньні з тым жа пэрыядам летась.

  • 4863 крадзяжы з выкарыстаньнем кампутарнай тэхнікі ​зафіксавалі за студзень–верасень 2019 году, а за той жа пэрыяд 2018-га — 2367 (больш у 2,05 раза).
  • 1747 злачынстваў супраць кампутарнай бясьпекі (гэта несанкцыянаваны доступ да зьвестак, распаўсюд шкодных праграмаў ды іншае) за студзень–верасень сёлета супраць 749 за той жа пэрыяд летась (рост у 2,33 раза).

Адкуль узяўся такі рэзкі рост, не паведамляецца. Але прадстаўнік МУС адзначае, што раней зламысьнікі «акцэнтавалі ўвагу» на крадзяжы грошай, а цяпер іх «пачынае цікавіць» крадзеж інфармацыі.

Прыводзіцца такі прыклад. Раней «кібэрзлачынец» хутчэй мог завалодаць чужой банкаўскай карткай падчас супольнага расьпіваньня сьпіртнога, цяпер жа «актуальнымі пагрозамі» ёсьць дыстанцыйны крадзеж грошай праз банкаўскія каналы, падмена плацежных рэквізытаў у бізнэс-перапісцы, паштовыя рассылкі зь вірусамі, вымаганьне грошай за зашыфраваныя зламысьнікам зьвесткі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG