Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ, які рэгулюе байнэт

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 18 верасьня падпісаў указ № 350 «Аб асаблівасьцях выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт», піша Interfax.by.

Паводле ўказу, грошы ад продажу дамэнаў праз аўкцыён будуць накіроўваць на дабрачынныя рахункі дзіцячых інтэрнатаў і прытулкаў.

Дзяржаўныя органы, суды і натарыюсы змогуць атрымоўваць ад апэратыўна-аналітычнага цэнтру пэрсанальныя дадзеныя ўласьнікаў дамэнаў.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі цяпер можа быць заказчыкам і арганізатарам прац па стварэньню, разьвіцьцю і эксплуатацыі байнэту ў інфармацыйнай сыстэме ЕАЭС. Указ зьмяніў ранейшыя ўказы:

  • спрасьцілася працэдура ўзгадненьня стварэньня і рэканструкцыі оптавалакна;
  • правайдэрам узмацнілі патрабаваньні, якія абараняюць дзяржаўныя органы і арганізацыі ў Інтэрнэце.

Указ не апублікаваны, калі ён набудзе моц, не ўдакладняецца.

Абноўлена. Указ апублікаваны, адзін з пунктаў у ім робіць адказнымі за інфармацыю, разьмешчаную ў байнэце, ня толькі таго, хто разьмясьціў інфармацыю, а і сайт, на якім яе разьмясьцілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG