Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне прысудзілі за дасьледаваньне таго, як клеткі прыстасоўваюцца да браку кіслароду


Нобэлеўскую прэмію 2019 году ў галіне фізіялёгіі і мэдыцыны атрымалі Грэг Сэмэнза (Унівэрсытэт Джона Гопкінса, ЗША), Уільям Кэлін (Гарвардзкі ўнівэрсытэт, ЗША) і Пітэр Рэткліф (Оксфардзкі ўнівэрсытэт, Вялікабрытанія) за дасьледаваньне таго, «як клеткі адчуваюць і рэагуюць на наяўнасьць кіслароду».

Адкрыццё дапаможа распрацаваць новыя спосабы барацьбы з ракам ды іншымі захворваньнямі. Пра гэта паведамляецца на сайце прэміі.

Нобэлеўская прэмія ў фізіялёгіі і мэдыцыне прысуджаецца адмысловым нобэлеўскім камітэтам Каралінскага інстытуту (мэдыцынскага ўнівэрсытэту, разьмешчанага непадалёк ад Стакгольма), у склад якога ўваходзяць 50 прафэсараў інстытуту.

У 1901–2018 гг. прэмію прысуджалі 109 разоў 216 ляўрэатам. Сярэдні ўзрост ляўрэата — 58 гадоў. Наймалодшым быў 32-гадовы Фрэдэрык Бантынг, якога прэміявалі ў 1923 годзе за адкрыцьцё інсуліну. Найстарэйшым — 87-гадовы Пэйтан Роўс, які атрымаў прэмію ў 1966 годзе за адкрыцьцё вірусаў, якія выклікаюць анкалягічныя захворваньні.

Кожны зь ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі атрымлівае залаты мэдаль і дыплём. Нобэлеўская прэмія таксама ўключае фінансавую частку: ляўрэат атрымлівае 9 мільёнаў швэдзкіх кронаў (0,9 мільёна даляраў). Калі ляўрэатаў некалькі, гэтая сума дзеліцца паміж імі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG