Некалькі дзясяткаў беларускіх вайскоўцаў удзельнічаюць у манэўрах у Сэрбіі.
Польскі ўрад распрацаваў закон аб падтрымцы цяжарных жанчын.
Былы галоўны пракурор Ірану Саід Мартазаві 2 лістапада асуджаны да 135 удараў бізуном паводле абвінавачаньняў у карупцыі.
2 лістапада, на Дзяды, грамадзкія актывісты Гомля наведалі на 9 кілямэтры паабапал Чарнігаўскай шашы месцы масавых расстрэлаў мірных жыхароў у гады сталінскіх рэпрэсіяў. Яны ўсклалі вянкі й кветкі да пакутных крыжоў, запалілі зьнічы.
Гаворачы пра вынікі сустрэчы прэмʼераў Беларусі і Расеі Андрэя Кабякова і Дзьмітрыя Мядзьведзева на мінулым тыдні ў Менску, Прыходзька заявіў, што перамовы скончыліся «на пазытыўнай ноце».
Журналістка Сьвятлана Конеген сустрэлася з Аляксандрам Сакуравым у Італіі, у Вічэнцы, дзе прайшла тэатральная прэм’ера яго пастаноўкі па п’есе «Мармур» Іосіфа Бродзкага, і запісала гэтую размову для нашага радыё.
Расея робіць абарончыя захады ў адказ на ўзмацненьне НАТО каля межаў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, заявіў расейскі міністар абароны Сяргей Шайгу.
Кіраўніцтва кампаніі «Белавія» пракамэнтавала інцыдэнт з прымусовым вяртаньнем ейнага самалёта ў кіеўскі аэрапорт «Жуляны».
6 лістапада ў менскай Лошыцы пройдзе шэсьце і мітынг з нагоды дня памяці продкаў «Дзяды».
Актывісты Слуцку перадалі ў райвыканкам подпісы пад калектыўным зваротам аб перайменаваньні вуліцы Камсамольскай у вуліцу імя Слуцкіх паўстанцаў.
Помнік Леніну пачалі ставіць каля Менскага трактарнага заводу.
Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» залічыла кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў «ворагі свабоды прэсы».
Зь беларускага боку візыт не анансаваўся, МЗС Беларусі заяўляла Свабодзе, што аб прылёце самалёта Шайгу ня ведае.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні далучылася да Дэклярацыі памяці і салідарнасьці, прынятай 20 кастрычніка Польшчай і Ўкраінай.
Самалёт Ту-154 Міністэрства абароны Расеі прызямліўся 2 лістапада ў 11:05 пад Менскам. Палёты названага самалёта звычайна супадаюць зь візытамі міністра абароны Расеі. Але пра нейкія афіцыйныя візыты ў Менск расейскіх чыноўнікаў 2 лістапада не паведамлялася.
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША выдала даклад на 129 старонках, які тычыцца расьсьледаваньня абставінаў памілаваньня фінансіста Марка Рыча ў 2001 годзе, распавядае AFP.
Першы дзень апошняга тыдня перад прэзыдэнцкімі выбарамі прынёс дрэнныя навіны для кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.
Самалёт памежнай службы Расеі Ан-148 парушыў паветраную прастору Эстоніі ў раёне выспы Вайндлоо.
У сацсетках пачаўся збор подпісаў за тэрміновае расьсьледаваньне катаваньняў Ільдара Дадзіна ў турме. Сярод патрабаваньняў — адстаўка начальніка калёніі ВК-7 горада Сегежы Сяргея Касіева на час расьсьледаваньня абставінаў зьбіцьця Дадзіна.
Каля Менскага трактарнага заводу ўсталююць помнік Леніну, які раней стаяў у заводзкім двары.
Расея ня бачыць у агляднай будучыні магчымасьцяў, каб аднавіць перамовы пра ўрэгуляваньне ў Сырыі, і ускладае адказнасьць за гэта на заходнія краіны.
10 лістапада Менск з працоўным візытам плянуе наведаць украінская ўрадавая дэлегацыя. Яе ачоліць віцэ-прэм’ер — міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны Генадзь Зубко.
Першы намесьнік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Вадзім Траян заяўляе, што сьледзтва не разглядае ў якасьці асобнай вэрсіі датычнасьць добраахвотнікаў да забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні акцыі Дня памяці і смутку 7 лістапада.
Рада бясьпекі ААН на два тыдні падоўжыла мандат на расьсьледаваньне хімічных нападаў у Сырыі, падтрымаўшы 31 кастрычніка прапанову ЗША. Час да 18 лістапада дыпляматы павінны выкарыстоўваць, каб аднавіць расьсьледаваньне яшчэ на адзін год.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заяўляе, што яе супернік ад рэспубліканцаў Дональд Трамп мусіць раскрыць любыя сувязі, якія ён можа мець з Крамлём.
Парлямэнт Лібану абраў 81-гадовага былога камандуючага ўзброенымі сіламі краіны Мішэля Ауна на пасаду прэзыдэнта краіны, якая пуставала на працягу 29 месяцаў. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Швэдзкія ўлады афіцыйна абвясьцілі пра сьмерць героя Другой сусьветнай вайны Раўля Валенбэрга — праз 70 гадоў пасьля зьнікненьня дыплямата, які выратаваў ад нацыстаў дзясяткі тысяч габрэяў.
Што менавіта павінна быць замацавана ў гэтым дакумэнце, кіраўнік расейскай дзяржавы не ўдакладніў, адзначыўшы толькі, што гэты закон можа стаць працягам стратэгіі па разьвіцьці нацыянальных адносін.
Адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмтрыеў накіраваў зварот у Міністэрства падаткаў і збораў, каб высьветліць, колькі дзяржава траціць сродкаў на выяўленьне дармаедаў.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня, намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім правяла ў Стоўпцах першы прыём грамадзян. Вось што яна сказала Свабодзе:
Урад Нідэрляндаў просіць у парлямэнту краіны больш часу для дасягненьня кампрамісу з Эўрапейскім Зьвязам, які дазволіў бы Амстэрдаму ратыфікаваць пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай.
Расея будзе ўдзельнічаць у песенным конкурсе «Эўравізія-2017», які пройдзе ў Кіеве. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.
Расейскія войскі пачнуць поўнамаштабны наступ на сырыйскі горад Алепа ўжо на гэтым тыдні, паведамляе The Times са спасылкай на выведкі заходніх дзяржаваў.
Прыблізна з 29 кастрычніка сайт беларускай анархісцкай суполкі «Прамень», што месьціцца па адрасе pramen.io, заблякаваны на тэрыторыі Беларусі.
Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» ладзіць мерапрыемствы ў сваім старым менскім офісе на праспэкце Незалежнасьці, 78А.
Партыя «Грузінская мара» мільярдэра Бідзіны Іванішвілі атрымала абсалютную бальшыню галасоў на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі.
На заходніх ускраінах Алепа ў нядзелю разгарнуліся баявыя дзеяньні: паўстанцы спрабуюць падзяліць урадавыя войскі, якія ўзялі ў аблогу ўсходнюю частку гораду, атакуючы іх з тылу.
Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў даў інтэрвію тэлеканалу «Мир-24». Асноўнай тэмай была супраца ў межах СНД, ЭАЭС і «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.
Першыя за 20 гадоў наўпроставыя прэзыдэнцкія выбары ў Малдове пройдуць у 2 туры, калі верыць вынікам, атрыманым пры падліку галасоў у 99% пратаколаў. У першым туры выбараў, што прайшоў 30 кастрычніка, ніводзін з кандыдатаў не набраў 50% галасоў.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што ня быў паінфармаваны пра аднаўленьне расьсьледаваньня ў справе аб службовай працоўнай перапісцы сваёй папярэдніцы, кандыдата ў прэзыдэнты Гілары Клінтан.
Тры расейскія атамныя падводныя лодкі, узброеныя найноўшымі крылатымі ракетамі, далучыліся да апэратыўнай групы Вайскова-марскога флёту Расеі, якая ішла да берагоў Сырыі на чале з авіяносьбітам «Адмірал Кузьняцоў».
Кветкі і зьнічы пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ўсклалі ў Сьвіслачы на магілу Віктара Каліноўскага, да помнікаў Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту і наведалі Якушоўку, радавы маёнтак Каліноўскіх, актывісты з розных гарадоў Беларусі.
Эўрапейскі саюз і Канада ў нядзелю падпісалі пагадненьне CЭTA аб свабодным гандлі. Дакумэнт адменіць большасьць мытных збораў паміж Брусэлем і Атавай.
У Малдове праходзяць першыя прэзыдэнцкія выбары за апошнія 20 гадоў. Выбары разглядаюцца як барацьба паміж тымі, хто падтрымлівае інтэграцыю з Эўрапейскім Зьвязам, і тымі, хто хоча шчыльнейшых сувязяў з Расеяй.
Каля 60 чалавек загінулі ў Емэне ў выніку авіяўдару, нанесенага сіламі кааліцыі пад кіраўніцтвам Савудаўскай Арабіі. Паведамляецца, што бомбы трапілі 29 кастрычніка ў турму ў партовым горадзе Хадэйда.
У Дохе адбыліся перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і эмірам Катара Тамімам бен Хамадам аль-Тані.
Расея будзе спрабаваць дэстабілізаваць сытуацыю ў Чарнагорыі і ўсталяваць там рэжым, які быў б супраць уступленьня краіны ў НАТО. Такое меркаваньня выказваюць экспэрты з Балкан.
Новае нацыянальнае апытаньне, апублікаванае ў суботу, паказвае, што перавага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратаў Гілары Клінтан над рэспубліканскім супернікам Дональдам Трампам значна скарацілася.
Жонка Сяргея Міхалка падзялілася ўражаньнямі пасьля канцэрту гурту Brutto ў Гомлі. Сьвятлана была ў залі разам з сынам Макарам, якога бацька забраў да сябе на сцэну.
Загрузіць яшчэ