Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся з эмірам Катару



У Дохе адбыліся перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і эмірам Катара Тамімам бен Хамадам аль-Тані.


Па выніках сустрэчы быў падпісан шэраг «мэмарандумаў аб узаемаразуменьні» ў сфэры аховы здароўя, фінансаў і акадэмічнага супрацоўніцтва. Пры гэтым пра дасягненьне нейкіх канкрэтных дамоўленасьцяў нічога не паведамляецца.

Паводле інфармацыі БелТА, удзельнікі сустрэчы заявілі пра неабходнасьць павялічваць аб’ёмы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у першую чаргу — у сфэры інвэстыцый і гандлю. Лукашэнка і эмір Катару лічаць, што добрыя пэрспэктывы для разьвіцьця супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі ёсьць у галіне дрэваапрацоўкі і даставаў харчовых прадуктаў.
Мяркуецца, што эмір Катару наведае ў будучыні Беларусь, але канкрэтная дата візыту не называецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG