Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз і Канада падпісалі пагадненьне СЭТА аб свабодным гандлі


Эўрапейскі саюз і Канада ў нядзелю падпісалі пагадненьне CЭTA аб свабодным гандлі. Дакумэнт адменіць большасьць мытных збораў паміж Брусэлем і Атавай.

Пасьля падпісаньня дакумэнт мае быць ратыфікаваны Эўрапарлямэнтам і ва ўсіх 28 краінах-удзельніцах аб’яднаньня. Чакаецца, што гэта адбудзецца ў сьнежні 2016 ці студзені 2017 году. Ініцыятары пагадненьня лічаць, што яно пазытыўна адаб’ецца на эканоміцы Канады і Эўразьвязу. Апанэнты асьцерагаюцца зьніжэньня стандартаў абароны навакольнага асяродзьдзя і правоў спажыўцоў.

Дакумэнт плянавалі падпісаць 27 кастрычніка, але адзін з рэгіёнаў Бэльгіі — Валёнія заблякаваў гандлёвае пагадненьне. Пасьля дадатковых перамоваў пярэчаньні рэгіёну ўдалося пераадолець.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG