Аб неабходнасьці стварэньня «Закону аб расейскай нацыі» Пуцін заявіў на пасяджэньні Рады па міжнацыянальных адносінах. Расейскі лідэр таксама выказаўся за стварэньне «фэдэральнага органу», які б адказваў за «сацыяльную адаптацыю» мігрантаў у краіне.
У 2012 годзе Пуцін падпісаў указ «аб дзяржаўнай стратэгіі нацыянальнай палітыкі Расеі на пэрыяд да 2025 года». У гэтым дакумэнце, у прыватнасьці, гаворыцца пра неабходнасьць «захаваньня і разьвіцьця этнакультурнай разнастайнасьці народаў» краіны.
Пазьней было створана Фэдэральнае агенцтва па справах нацыянальнасьцяў, якому Пуцін даручыў «умацоўваць адзінства» народаў Расеі. У 2008 годзе Пуцін назваў сябе «расейскім нацыяналістам у добрым сэнсе слова».
На тэрыторыі Расеі ажывуюць каля 200 народаў.