Кент Гарстэдт, кіраўнік працоўнай групы назіральнікаў па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, віцэ-прэзыдэнт ПА АБСЭ, заявіў, што мінулыя парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам. Аднак пры гэтым назіральнікі адзначылі больш актыўнае супрацоўніцтва з боку ўладаў, чым у папярэднія гады.