Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгары ўпершыню выбіраюць прэзыдэнта: у бюлетэні — 42 кандыдаты


У Баўгарыі ў нядзелю раніцай пачалося галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Грамадзяне ўпершыню абіраюць кіраўніка дзяржавы прамым галасаваньнем. Удзел у выбарах абавязковы для ўсіх выбаршчыкаў.

Баўгарскія выбаршчыкі атрымліваюць бюлетэні, у якія ўключаны імёны 42 кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта краіны.

Па дадзеных апытаньняў, асноўныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта — сьпікер парлямэнта Цэцка Цачава, якая прадстаўляе кіруючую партыю "Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі", і генэрал у адстаўцы Румэн Радзеў, якія заклікае да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Расеяй і адмены санкцый супраць Масквы за анэксію Крыму.

Абраны прэзыдэнт уступіць у пасаду 1 студзеня 2017 года. Калі галасаваньне не выявіць пераможцу, праз тыдзень адбудзецца другі тур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG