Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 гарачыя факты пра выбары ў ЗША


Амэрыканская выбарчая кампанія ўвайшла ў фінальную стадыю. Пакуль амэрыканцы выбіраюць прэзыдэнта, прапануем вашай увазе некалькі займальных фактаў.

1. Грошы на выбарчую кампанію

Гілары Клінтан сабрала на сваю прэзыдэнцкую кампанію 1 млрд даляраў ахвяраваньняў. Дональд Трамп — 512 млн.

2. Самы папулярны рэтвіт прэзыдэнцкай кампаніі

Закліка Гілары Клінтан да Дональда Трампа, каб той выдаліў свой профіль у Твітары, рэтвітнулі больш за 528 тысяч разоў.

3. Датэрміновае галасаваньне

Больш за 40% галасоў аддадзены за кандыдатаў яшчэ да самога дня выбараў. У некаторых штатах дазваляецца галасаваць раней, таксама магчыма перадумаць і прагаласаваць нанова. Агульная колькасьць амэрыканцаў, якія маюць права голасу — 218 млн 959 чалавек. Зь іх, для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваліся 66,82% амэрыканцаў.

4. Колькі зарабляе прэзыдэнт?

У 2015 годзе прэзыдэнцкі заробак Барака Абамы склаў 400 тысяч даляраў. Але гэта не ўся сума. Амэрыканскі лідэр можа разьлічваць на розныя дадаткі і службовыя выдаткі - дадатковыя 50 тысяч даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG