Лёс выбараў, хутчэй за ўсё, вырашыцца ў другім туры.
Генэрал у адстаўцы Румэн Радэў балятуецца ад Баўгарскай сацыялістычнай партыі. У першым туры выбараў ён нязначна апярэджвае сваю суперніцу — сьпікера парлямэнту Баўгарыі з партыі «Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі» Цэцку Цачэву. Пра гэта сьведчаць дадзеныя экзыт-полаў, апублікаваныя агенцтвам Alpha Research і міжнароднай асацыяцыяй Gallup International.
Паводле іхяай інфармацыі, Радэў пакуль паперадзе, набраўшы 24,8-26,7 працэнта галасоў. Цачэва, кандыдатуру якой падтрымлівае прэм’ер-міністар краіны Бойка Барысаў, набірае 22,5-23,5 працэнта галасоў.