З нагоды Дня незалежнасьці Польшчы ў Варшаве адбылося больш за дзясятак масавых акцыяў.
Удзельнічаюць: Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Глод
Ва Ўкраіне жыве больш за 275 тысяч беларусаў. Але фармальна беларуская дыяспара арганізавалася ў краіне ў 2000 годзе, калі быў створаны Ўсеўкраінскі саюз беларусаў.
Дэпутат швэдзкага парлямэнту Крыстыян Гольм кажа пра імавернасьць, што Эўразьвяз адновіць санкцыі супраць ўладаў Беларусі, пра стаўленьне Швэцыі да атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне і пра колішні «плюшавы дэсант».
Што афіцыйныя СМІ не наважыліся паказаць зь візыту Эрдагана ў Менск.
Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава назвала правакацыяй артыкул брытанскай газэты The Guardian пра выбачэньні кіраўніка Рады бясьпекі Мікалая Патрушава за нядаўнюю спробу дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі.
Урад Нямеччыны ў наступным годзе мае намер павялічыць выдаткі на бясьпеку і выведную дзейнасьць.
Былы старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхэіл Саакашвілі, выступаючы на брыфінгу ў Кіеве, заявіў аб тым, што мае намер дамагацца датэрміновых выбараў у Вярхоўную Раду.
Кіраўнік Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў лётаў у Бялград, каб прынесьці прабачэньні за спробу перавароту ў Чарнагорыі і спробу забойства прэм’ер-міністраў Чарнагорыі і Сэрбіі, паведамляе The Guardian. У змове, як мяркуецца, удзельнічалі «рускія нацыяналісты».
Зянон Пазьняк пракамэнтаваў вынікі выбараў у ЗША. Перамога Дональда Трампа, паводле старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, можа быць лепшым варыянтам для Беларусі.
Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў сустаршыню БХД Паўла Севярынца 735 рублёў за збор подпісаў у падтрымку наданьня бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Саборны мячэт урачыста адкрылі ў Менску. Сымбалічную стужку перарэзалі прэзыдэнты Беларусі і Турэччыны. Гэта першы саборны мячэт у сталіцы Беларусі. Ён будаваўся з 1997 году.
Былы кіраўнік Адэскай вобласьці Міхэіл Саакашвілі дае прэсавую канфэрэнцыю.
Інаўгурацыя Трампа адбудзецца 20 студзеня. Да гэтага яму трэба будзе вылучыць сваіх кандыдатаў на больш чым чатыры тысячы пасадаў. Пераходны штаб Трампа ўжо пачаў адбіраць людзей на ключавыя пазыцыі.
Беларусь і Турэччына здольныя падняцца на новую прыступку ў разьвіцьці стасункаў. Гэта першая заява прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі на перамовах з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам.
Турэцкіх студэнтаў у беларускіх ВНУ налета можа стаць болей. Гэтаму паспрыяе мэмарандум аб узаемапаразуменьні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Радай вышэйшай адукацыі Турэцкай Рэспублікі.
У Портлэньдзе, штат Арэгон, мітынгоўцы, якія пратэстуюць супраць абраньня Дональда Трампа, закідалі камянямі паліцэйскіх. Тыя ў адказ ужылі пярцовыя балёнчыкі і гумовыя кулі.
Прэм’ер-міністар і прэзыдэнт Францыі атрымалі 10 лістапада праект рэзалюцыі аб імпічмэнце прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда, піша Le Monde.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган прыбыў сёньня з аднадзённым афіцыйным візытам у Менск, дзе правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Такую магчымасьць актывісты грамадзянскай кампаніі абмяркуюць на сваім форуме 12 лістапада.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей распавёў у інтэрвію турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu пра дачыненьні Менску і Анкары.
У эфіры нямецкага тэлеканалу ZDF міністарка абароны Нямеччыны Урсуля фон дэр Ляен заклікала будучага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа быць верным NATO і заняць жорсткую пазыцыю да Расеі.
Абраны прэзыдэнтам ЗША Дональд Трамп можа адмяніць пагадненьне сусьветных дзяржаваў з Іранам па ядзернай праграме Тэгерана, як рэспубліканец абяцаў падчас выбарчай кампаніі.
Сёньня прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган наведае Менск з афіцыйным візытам. Чакаецца, што разам з Эрдаганам прыбудзе дэлегацыя прадстаўнікоў турэцкай бізнэс-супольнасьці.
Аляксандар Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны дамовіліся аб асабістай сустрэчы да канца году.
Гюнэш — турэцкі бізнэсмэн. У Беларусі жыве 7 гадоў, нарадзіў тут сына, працуе ў фірме, якая займаецца вопраткай супрацоўнікаў гатэляў. Пра беларусаў адгукаецца вельмі добра, хваліць і Аляксандра Лукашэнку. А вось свайго прэзыдэнта Рэджэпа Тайіпа Эрдагана ня любіць. Чаму?
У Белым доме адбылася сустрэча дзейнага прэзыдэнта ЗША і прэзыдэнта-электа — Барака Абамы і Дональда Трампа.
ЭЗ мае намер сьнежні сёлета падоўжыць санкцыі супраць Расеі праз сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі крыніцы ў дыпляматычных колах.
Дзейны прэзыдэнт ЗША Барак Абама і абраны прэзыдэнт Дональд Трамп ў чацьвер правялі сустрэчу ў Белым доме.
Суд над сябрам партыі БНФ Віталем Паўлавым распачаўся 12 кастрычніка, і роўна празь месяц скончыўся штрафам у дзьве базавыя велічыні.
Прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі ў амэрыканскім Кангрэсе прапануюць абранаму прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу адмовіцца ад плянаў будаўніцтва бэтоннай сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Пра гэта ў чацьвер паведамляе Reuters.
У Белым доме праходзіць сустрэча дзеючага і абранага прэзыдэнтаў ЗША — Барака Абамы і Дональда Трампа. Сустракаюцца таксама цяперашні і будучы віцэ-прэзыдэнты — Джо Байдэн і Майк Пэнс.
Падстаў для перасячэньня расейска-беларускай дзяржаўнай мяжы грамадзянамі трэціх краін няма. Да парушальнікаў могуць ужывацца санкцыі ў адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам.
Упершыню за апошнія чатыры гады адбыўся рост таваразвароту паміж Украінай і Беларусьсю. За тры кварталы 2016 году, нягледзячы на ўсе і зьнешнія, і ўнутраныя праблемы ва Ўкраіне і Беларусі, таваразварот паміж дзьвюма краінамі вырас на 10% і дасягнуў 2,8 мільярда даляраў.
Фэдэральная антыманапольная служба Расеі (ФАС) пачала справу супраць карпарацыі Microsoft па абвінавачаньні ў злоўжываньні даміноўным становішчам на рынку.
Адміністрацыя прэзыдэнта ўнесла на разгляд кіраўніка Беларусі прапановы пра аптымізацыю колькасьці дзяржапарату ў Беларусі.
Напярэдадні прыезду ў Менск прэзыдэнта Эрдагана пра Турэччыну вачыма іншаземца Свабодзе распавёў іранскі журналіст Мохсэн Садры.
Суд анэксаванага Расеяй Севастопалю арыштаваў на два месяцы трох чалавек, якіх Фэдэральная служба бясьпекі Расеі абвясьціла «ўкраінскімі дывэрсантамі».
Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак паведаміў журналістам, што ў газавым пытаньні зь Беларусьсю ўжо існуюць прынцыповыя дамоўленасьці.
Адным з затрыманых ФСБ Расеі ў Крыме нібыта «ўкраінскіх дывэрсантаў» аказаўся аналітык украінскай няўрадавай арганізацыі Цэнтар садзейнічаньня вывучэньню геапалітычных праблем і эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Чарнаморскага рэгіёну «Номос»
Абраны прэзыдэнтам ЗША Дональд Трамп 10 лістапада зробіць візыт у Белы дом. Яго запрасіў цяперашні прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца цягам наступных двух тыдняў, каб прыняць рашэньні ў «праблемных аспэктах беларуска-расейскіх дачыненьняў», распрацаваных урадамі дзьвюх краінаў.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заявіла, што затрымала ва ўкраінскім Сэвастопалі ўкраінскіх дывэрсантаў.
Да сьвіслацкага актывіста Юрыя Глебіка прыходзілі міліцыянты і патрабавалі азнаёміцца і падпісаць складзены на яго пратакол за ўдзел у нібыта несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 30 кастрычніка.
Увечары 9 лістапада, пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, у Злучаных Штатах прайшлі дэманстрацыі праціўнікаў Дональда Трампа, які, паводле папярэдніх вынікаў, мае стаць прэзыдэнтам ЗША.
У Эстоніі ўрад апынуўся ў адстаўцы пасьля таго, як парлямэнт прагаласаваў за недавер прэмʼер-міністру Тааві Рыйвасу.
Сьвятар, «удзельнік абароны Наваросіі», меўся прыехаць у Віцебск. Аднак у ліку ўдзельнікаў навуковай канфэрэнцыі «Духоўныя асновы славянскага сьвету» ён не зарэгістраваўся і на імпрэзу ў Віцебскай духоўнай сэмінарыі не зьявіўся.
Злучаныя Штаты маюць намер захоўваць санкцыі, уведзеныя супраць расейскіх грамадзян і карпарацыяў пасьля анэксіі Расеяй Крыму, пра гэта заявіў прэс-сакратар дзярждэпартамэнту Марк Тонэр.
16 лістапада ў Менску пачнецца працэс над удзельнікам «Плошчы-2010», жыхаром Рудзенску Ўладзімерам Кондрусем, якога сьледзтва падазрае ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» 19 сьнежня 2010 году
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, падводзячы вынікі праведзеных у краіне выбараў, на якіх перамог кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп, заклікаў амэрыканцаў абʼяднацца. Па яго словах, мірны пераход улады — адна з прыкметаў амэрыканскай дэмакратыі.
Загрузіць яшчэ