Генэральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг і абраны будучы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы пагадзіліся ў нязьменнай важнасьці Паўночнаатлянтычнага альянсу, паведамілі ў НАТО.
Ці ёсьць канкрэтныя вынікі дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам?
Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей 18 лістапада падчас сустрэчы з амбасадарам Швэцыі ў Беларусі Марцінам Обэргам.
21 лістапада Камітэт Эўразьвязу па палітыцы і бясьпецы наведае Беларусь.
Падчас перамоваў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Маскве на першым месцы будуць палітычныя тэмы.
Удзельнікі чарговага форуму «Свабоду палітвязьням» апублікавалі на change.org адкрыты зварот да міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча: «Не — бязьмежжу і беспакаранасьці праваахоўных органаў Беларусі».
Дзяржаўная рада Кубы ў адказ на просьбу Папы Францішка амніставала 787 вязьняў кубінскіх турмаў, піша афіцыйная газэта кампартыі Кубы Granma.
Выніковая справаздача назіральнай місіі БДІПЧ АБСЭ пра сёлетнія парлямэнцкія выбары ў Беларусі будзе агучаная ў Менску празь месяц.
Амэрыканскі кангрэсмэн Майк Пампэа прыняў прапанову абранага прэзыдэнта Дональда Трампа заняць пасаду дырэктара ЦРУ, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка пераходнай каманды Трампа.
Мікалай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў 18 лістапада перадалі ў Менгарвыканкам паведамленьне пра тое, што маюць намер правесьці 24 лістапада мітынг.
«Затрыманыя тры асобы, у тым ліку і дэпутат Харкаўскай абласной рады. Усе яны ёсьць грамадзянамі Ўкраіны», — паведаміў сёньня на брыфінгу кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак.
Трэці камітэт Генасамблеі ААН прыняў бальшынёй галасоў прапанаваную Расеяй рэзалюцыю «Барацьба з гераізацыяй нацызму, нэанацызмам і іншымі відамі практыкі, што спрыяюць эскаляцыі сучасных формаў расізму, расавай дыскрымінацыі, ксэнафобіі і зьвязанай зь імі нецярпімасьці».
Удзел Беларусі ў міратворчай місіі на Данбасе для Ўкраіны ёсьць непрымальным. Такую думку ў інтэрвію Свабодзе выказаў украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка.
На поўначы Іраку працягваецца бітва за ключавы горад Мосул, якую называюць найбуйнейшай вайсковай апэрацыяй на тэрыторыі краіны зь 2003 году, калі быў скінуты дыктатар Садам Хусэйн.
Паводле чарнагорскіх СМІ, спробу перавароту ў краіне арганізавалі расейцы Эдуард Шырокаў і Ўладзімір Папоў.
Урад Злучаных Штатаў «глыбока занепакоены» рашэньнем заблякаваць на тэрыторыі Расеі базаваную ў ЗША сацыяльную сетку для пошуку дзелавых кантактаў LinkedIn.
Дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клапэр прагназуе, што Расея працягне сваю агрэсіўную палітыку супраць Украіны і саюзу NATO.
Упершыню пасьля шасьцігадовага перапынку палітыкі, дыпляматы, экспэрты і грамадзкія актывісты зь Беларусі, Нямеччыны і іншых эўрапейскіх краінаў сустрэнуцца ў рамках Менскага форуму.
Амбасадар ЗША пры АБСЭ Дэніел Бэр заяўляе пра магчымасьць наступу прарасейскіх баевікоў на Марыюпаль і яго ваколіцы.
Дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клапэр заявіў, што Расея спыніла кібэратакі, зьвязаныя з умяшальніцтвам у выбары ў ЗША, пасьля таго, як адміністрацыя ў Вашынгтоне публічна абвінаваціла Маскву ў гэтым умяшаньні.
Абраны прэзыдэнт Дональд Трамп прызначыць на пасаду памочніка па нацыянальнай бясьпецы генэрала запасу Майкла Фліна, паведамляюць дасьведчаныя крыніцы са спасылкай на асобаў з атачэньня Трампа.
Амэрыканскі тэлеканал NBC паведаміў, што абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасьць прызначыць дзяржаўным сакратаром Міта Ромні, кандыдата ад Рэспубліканскай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2012
Барак Абама і Ангела Мэркель падкрэсьлілі важнасьць працягу перамоваў аб падпісаньні трансатлянтычнага пакту аб свабодным гандлі.
Літва адключыла трансьляцыю расейскага дзяржаўнага тэлеканалу пасьля таго, як па ім прагучалі выказваньні расейскага палітыка Ўладзіміра Жырыноўскага, якія былі расцэненыя «як падбухторваньне да вайны, разладу і нянавісьці».
Сьледчыя дзеяньні ў дачыненьні да аднаго з мэнэджэраў могуць быць зьвязаныя з затрымкай будаўніцтва фармацэўтычнага комплексу «НТ-Фарма», разьмешчанага ў Яраслаўскай вобласьці.
Валянцін Міхневіч вызвалены ад пасады першага намесьніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі.
Навошта Аляксандар Лукашэнка дагэтуль праводзіць вялікія прэсавыя канфэрэнцыі для расейскіх рэгіянальных журналістаў, ці даюць яны нейкі прапагандысцкі эфэкт?
Памочнік старшыні ўкраінскай памежнай службы — прэс-сакратар Алег Слабадзян заявіў, што ведамства не фіксуе вялікіх патокаў зброі і боепрыпасаў на ўкраінска-беларускай мяжы.
Падчас форуму «Свабоду палітвязьням!» у Менску вырашана стварыць адзіны сьпіс грамадзянаў, якіх апошнім часам каралі штрафамі за ўдзел у палітычных акцыях.
У Менску знаходзіцца Ян Юзэф Каспшык, кіраўнік Управы ў справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў. Разам зь ім прыехалі польскія вэтэраны.
Галоўным дарадцам і стратэгам у сваёй будучай адміністрацыі Дональд Трамп прызначыў былога старшыню свайго выбарчага штабу Стыва Бэнана.
Падчас прэс-канфэрэнцыі з удзелам расейскіх рэгіянальных СМІ Аляксандар Лукашэнка ў тым ліку адказваў на пытаньні пра ролю Беларусі ў расейска-ўкраінскім канфлікце на Данбасе.
Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсьян пацьвердзіў, што ягоная краіна разьмясьціла на сваёй тэрыторыі расейскія ракетныя комплексы «Іскандэр».
Нямецкім СМІ стала вядома, што ў канцы тыдня Ангела Мэркель паведаміць аб сваёй гатоўнасьці ў чацьверты раз узначаліць урад Нямеччыны пасьля выбараў у 2017 годзе.
Менск ня можа далей заставацца месцам правядзеньня сустрэч і перамоваў па пытаньнях, зьвязаных з агрэсіяй Расеі супраць Украіны.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яго сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, хутчэй за ўсё, адбудзецца 22 лістапада.
У раёне Каруоста гораду Ліепаі, што на захадзе Латвіі, будзе збудаваная вайсковая база для разьмешчаных у горадзе вайскоўцаў.
18 лістапада ў Бэрліне Барак Абама абмяркуе зь лідэрамі Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыны і Францыі працяг санкцыяў, уведзеных супраць Расеі за яе агрэсію супраць Украіны, і магчымасьць новых санкцыяў за дзеяньні Расеі ў Сырыі.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў перайменаваць каву «амэрыкана» ў «русиано», паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Міністэрства замежных справаў пракамэнтавала «шматлікія спэкуляцыі ў СМІ», зьвязаныя з галасаваньнем Беларусі па краінавых рэзалюцыях аб парушэньнях правоў чалавека, якое адбылося 15 лістапада ў Трэцім камітэце Генасамблеі ААН.
Адзін з трох жыхароў у краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі перакананы, што карупцыя з’яўляецца адной з самых вялікіх праблем, зь якімі сутыкаюцца іх краіны сёння.
«Цяпер мы знайшлі прыблізна 200 мільёнаў. Яны разышліся па 11 краінах».
Якая спадчына застаецца ў сьвеце і ЗША пасьля Барака Абамы?
Допыт экс-прэзыдэнта Ўкраіны ў справе аб забойстве актывістаў Майдану пройдзе ў рэжыме відэаканфэрэнцыі 25 лістапада, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што нягледзячы на адрозьненьні паміж ім і абраным прэзыдэнтам Дональдам Трампам, ён імкнецца да плаўнага пераходу ўлады.
Дзьве траціны расейцаў (63%) хочуць бачыць Уладзімера Пуціна на пасадзе прэзыдэнта Расеі па заканчэньні яго цяперашняга прэзыдэнцкага тэрміну ў 2018 годзе. Гэта самы высокі паказчык з кастрычніка 2012 году. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтра», якія публікуюць «Ведамасьці».
Улады Швэцыі аднавілі расьсьледаваньне забойства прэмʼер-міністра Ўлафа Пальмэ ў лютым 1986 году. Як паведамляе брытанская газэта The Guardian, расьсьледаваньне ўзначаліць галоўны пракурор Стакгольму Крыстэр Пэтэрсан, які расьсьледаваў у 2003 годзе забойства швэдзкага міністра замежных справаў Ганны Лінд.
Аляксандар Лукашэнка 17 лістапада правядзе прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ. Пачатак а 10-й. Як нагадвае прэс-служба Лукашэнкі, мерапрыемства праводзіцца ўжо трынаццаты раз.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 16 лістапада пачаўся крымінальны працэс над Уладзімерам Кондрусем, якога абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
Загрузіць яшчэ