Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні вязень Плошчы-2010 Кондрусь рэзаў сабе вены. Суд працягнецца не раней за сьнежань

Уладзімер Кондрусь
Уладзімер Кондрусь

У судзе Маскоўскага раёну Менску 16 лістапада пачаўся крымінальны працэс над 39-гадовым жыхаром Рудзенску Ўладзімерам Кондрусем, якога абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Паводле вынікаў дня суд прызначыў псыхіятрычную экспэртызу, на час яе суд адкладзены. Адвакат Кондруся Вадзім Мушынскі сказаў, што суд можа аднавіцца прыблізна празь месяц, у другой палове сьнежня.

Судзьдзя пастанавіла працягнуць судовае пасяджэньне без абвінавачванага: яго нібы папярэдзілі пра парушэньне парадку, калі ён лёг на падлогу, але той не падпарадкаваўся. Такім чынам, абвінавачванага будуць выклікаць толькі на абвяшчэньне прысуду.

«Судзяць апошняга вязьня Плошчы. Ён лёг на знак пратэсту, а потым пачаў рэзаць вены». Фотагалерэя:

Судзяць апошняга вязьня Плошчы. Ён лёг на знак пратэсту, а потым пачаў рэзаць вены. Фота з суду

Уладзімер Кондрусь у судзе Партызанскага раёну Менска
1/14 Уладзімер Кондрусь у судзе Партызанскага раёну Менска
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Кондрусь паклаўся на падлогу на знак пратэсту супраць суду
2/14 Кондрусь паклаўся на падлогу на знак пратэсту супраць суду
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Ён абяцаў так ляжаць да канца працэсу. Яму выклікалі хуткую, прыпынілі працэс
3/14 Ён абяцаў так ляжаць да канца працэсу. Яму выклікалі хуткую, прыпынілі працэс
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка
4/14 Судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Дакумэнты па справе
5/14 Дакумэнты па справе
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Адвакат Ўладзімера Кондруся Вадзім Мушынскі
6/14 Адвакат Ўладзімера Кондруся Вадзім Мушынскі
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Бацькі Ўладзімера Кондруся
7/14 Бацькі Ўладзімера Кондруся
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Зьлева — сястра Ўладзімера Кондруся Ірына
8/14 Зьлева — сястра Ўладзімера Кондруся Ірына
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
9/14

10/14

На працэс прыйшлі Павал Севярынец (зьлева) і Эдуард Пальчыс
11/14 На працэс прыйшлі Павал Севярынец (зьлева) і Эдуард Пальчыс
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
…а таксама Мікола Статкевіч
12/14 …а таксама Мікола Статкевіч
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Хуткая дапамога каля суду
13/14 Хуткая дапамога каля суду
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Архіўнае фота: меркавана, Уладзімер Кондрусь падчас акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году ля Дому ўраду ў Менску
14/14 Архіўнае фота: меркавана, Уладзімер Кондрусь падчас акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году ля Дому ўраду ў Менску
На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.
Previous slide
Next slide

У першы дзень працэсу Кондруся ўвялі ў залю са спазьненьнем. Той лёг на падлогу «клеткі» на знак пратэсту супраць суду, абяцаў так ляжаць да заканчэньня працэсу. Судзьдзя выклікала Кондрусю «хуткую дапамогу», абвясьціла перапынак. Пасьля перапынку суд аднавілі і амаль адразу спынілі — у залі пачуліся крыкі, што Кондрусь рэжа вены. Журналістаў выдалілі з залі.

Чым Кондрусь рэзаў вены і як пранёс востры прадмет, невядома. Былыя палітвязьні кажуць, што звычайна зьняволеныя могуць пранесьці лязо ці нешта іншае ў роце.

Уладзімера Кондруся судзяць за Плошчу-2010. Bідэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:15 0:00

Маёр міліцыі абвясьціў, што Кондрусю аказваецца кваліфікаваная мэдыцынская дапамога, ягонаму жыцьцю нібы нічога не пагражае. Частка публікі на працэсе адмаўлялася пакідаць залю, пакуль ня зьявіцца судзьдзя і ня скажа, што будзе далей. Пазьней адвакат сказаў, што Кондрусь не пасьпеў сур’ёзна пашкодзіць сабе.

Кондрусю пагражае ад 3 да 8 гадоў зьняволеньня. Праваабаронцы Беларусі прызналі Ўладзімера Кондруся палітвязьнем і патрабуюць ягонага вызваленьня ды спыненьня крымінальнага перасьледу. Кондруся судзіць Сьвятлана Бандарэнка.

На фатаздымках ночы 19 сьнежня можна знайсьці чалавека, падобнага да Кондруся, які б’е шыбы на ўваходзе ў Дом ураду. Кондрусь быў затрыманы толькі ў чэрвені 2016 году, да таго ён удзельнічаў у шэрагу мірных пратэстаў, у тым ліку ў акцыях прадпрымальнікаў увесну 2016-га, дзе, як мяркуюць ягоныя сваякі, спэцслужбы зьвярнулі на яго ўвагу.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG