Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары ЭЗ наведаюць Беларусь


21 лістапада Камітэт Эўразьвязу па палітыцы і бясьпецы наведае Беларусь.

Дэлегацыю ўзначаліць старшыня Камітэту амбасадар Вальтэр Стывэнс.

Падчас свайго знаходжаньня ў Менску дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі ўладаў, палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Амбасадары ЭЗ абмяняюцца з беларускім бокам поглядамі «на стан і пэрспэктывы адносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю», паведамляе Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

Камітэт па палітыцы і бясьпецы складаецца з амбасадараў краін ЭЗ, якія працуюць у Брусэлі. Гэта сталая структура Рады ЭЗ. Камітэт сочыць за разьвіцьцём міжнароднага становішча ў сфэрах, на якія распаўсюджваецца Агульная зьнешняя палітыка і палітыка бясьпекі ЭЗ. У ягоныя задачы таксама ўваходзіць інфармаваньне Рады міністраў ЭЗ.

Камітэт мае ключавую ролю ў палітычным дыялёгу Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG