Злучаныя Штаты і Кітай дамовіліся пра новыя санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі за выпрабаваньне ядзернай зброі сёлета ў верасьні.
Унук нябожчыка прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслам Карымаў-малодшы абверг нядаўнія паведамленьні СМІ пра сьмерць сваёй маці.
Міністэрства юстыцыі Чэхіі абвясьціла, што ЗША і Расея патрабуюць экстрадыцыі Яўгена Нікуліна — 29-гадовага грамадзяніна Расеі, які быў арыштаваны ў Празе паводле абвінавачваньня ЗША ў хакерстве і крадзяжы дадзеных.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю аб супрацьдзеяньні прапагандзе Расеі і экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», накіраванай на краіны ЭЗ.
Улады Чачні хочуць прыцягнуць для працы ў міжнародным навучальным цэнтры падрыхтоўкі спэцназу у Гудэрмэсе, які яны ствараюць, прыватных інструктараў з ЗША. Пра гэта ў інтэрвію «Інтэрфаксу» распавёў кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў.
21 лістапада ў храме менскага прыходу ў гонар Пакрову Прасьвятой Багародзіцы прайшла служба за спачын графа Міхаіла Мураўёва, вядомага ў Беларусі таксама як Вешальнік і Людаед.
ЛДПБ прыняла на паседжаньні вышэйшага савету прапанову вынесьці на рэфэрэндум пытаньні аб укараненьні зьмяшанай прапарцыйна-мажарытарнай сыстэмы выбараў у парлямэнт, падаўжэньні паўнамоцтваў Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў да 5 гадоў, прэзыдэнта — да 7 гадоў.
Дэпутаты парлямэнту Казахстану прынялі дэклярацыю 25-годзьдзя незалежнасьці краіны, у якой гаворыцца аб перайменаваньні Астаны.
Расейскі дыякан Павел Шульжонак, што быў духоўнікам баевікоў «ДНР», распавёў Свабодзе, чаму ён не прыняў удзелу ў Ірынінскім форуме ў Віцебску, намер наведаць які выклікаў абурэньне ў віцяблян.
У Турэччыне ў аўторак, 22 лістапада, пазбавілі працы 15 653 чыноўнікаў і закрылі 375 няўрадавых арганізацыяў ды 9 СМІ, піша дзяржаўнае інфармагенцтва Anadolu.
Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой прапануецца выдаткаваць на абарону 2% ВУП і самастойна дзейнічаць у крызісных сытуацыях там, дзе NATO ня хоча ці ня можа браць удзел, праз штаб кіраваньня шматнацыянальнымі войскамі.
Пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША Дональд Трамп правёў сустрэчу з журналістамі New York Times — газэты, якая ня раз крытыкавала яго падчас выбарчай кампаніі.
Якія памылкі зрабіў Вярхоўны Савет падчас палітычнага крызісу 1996 году? Ці магчыма было адхіліць ад улады Аляксандра Лукашэнку і ці быў фатальны «расейскі дэсант» напярэдадні рэфэрэндуму?
Аляксандар Літвіненка, былы супрацоўнік савецкага КДБ і расейскай ФСБ, які меў палітычны прытулак у Вялікай Брытаніі, памёр ва ўзросьце 43 год у лякарні Ўнівэрсытэцкага каледжу Лёндану 10 год таму, 23 лістапада 2006 году.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што будзе «непрадузята» ацэньваць пэрспэктывы сяброўства ЗША ў найважнейшых міжнародных пагадненьнях аб супрацьдзеяньні глябальным зьмяненьням клімату.
Пра гэта паведаміў мэнэджэр выбарчай каманды Трампа.
Дэлегацыя Эўразьвязу падкрэсьліла гатоўнасьць ЭЗ да падтрыманьня адкрытага, але крытычнага дыялёгу зь Беларусьсю.
22 лістапада ў Маскве кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным.
«Захад спрабуе падмацоўваць так званую нэўтральнасьць Беларусі, якой насамрэч няма». Удзельнічаюць: Уладзімер Глод, Дзьмітры Гурневіч, Віталь Цыганкоў.
Такім чынам актывісты зьбіраюцца правесьці «памінкі па дэмакратыі» — адзначыць 20-я ўгодкі рэфэрэндуму, які на доўгія гады зьмяніў лёс Беларусі.
Але беларускае дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Швэцыі пакуль не адкрылася.
Пяцьдзесят тры гады таму, 22 лістапада 1963-га, у самы разгар халоднай вайны прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі быў забіты ў Даласе.
Міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што прадстаўнікі Беларусі і Расеі сустрэнуцца неўзабаве, каб вырашыць праблему перамяшчэньня замежных грамадзян празь мяжу.
У Крамлі назвалі разьмяшчэньне ракетных комплексаў у Калінінградзкай вобласьці мерамі для гарантаваньня бясьпекі Расеі «у сувязі з агрэсіўнай палітыкай NATO».
Дзяржаўнае прадпрыемства «Украэрарух» і Служба бясьпекі Ўкраіны зітняпраўдзілі інфармацыю, распаўсюджаную прэс-службаю кіраўніка беларускай дзяржавы пра прыцягненьне да дысцыплінарнай адказнасьці дыспэтчараў, якія 21 кастрычніка вярнулі самалёт «Белавія» ў аэрапорт вылету «Жуляны».
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў распавёў на сустрэчы з журналістамі ў Менску 22 лістапада пра недастатковасьць абароны расейска-беларускай мяжы, перадае БелаПАН.
Расея разьмясьціла на Курыльскіх выспах берагавыя ракетныя комплексы «Баль» і «Бастыён».
«Калі хочаш быць неляяльным, вольным — сыходзь зь дзяржаўнай сыстэмы. Пакуль ты ў ёй — ты павінен быць ляяльным». Ганчара яна адносіць да «залатой моладзі», «хлопчыкаў-мажораў».
Разьмяшчэньне Расеяй зэнітных ракетных сыстэмаў С-400 і ракетных комплексаў «Іскандэр» у Калінінградзкай вобласьці дэстабілізуе эўрапейскую бясьпеку, заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі.
Інаўгурацыя новага прэзыдэнта ЗША мае адбыцца 20 студзеня 2017 году.
Падзеі 22 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Прадстаўнік ураду Нямеччыны адзначыў, што гэтыя дзяржавы «часткова адказныя за пакуты сотняў тысяч жыхароў горада, абложанага сырыйскімі ўрадавымі войскамі».
Чаму дагэтуль няма «карты беларуса» і што яе ўвядзеньне магло б зьмяніць.
Абʼекты НАТО, якія пагражаюць Расеі, стануць мэтамі для ракетных удараў, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін у інтэрвію, паказаным у фільме Олівэра Стоўна «Украіна ў агні» на тэлеканале REN-ТV.
У Гомелі 21 лістапада адкрылі трэці ў Беларусі Расейскі цэнтар навукі і культуры.
Пра гэта паведаміў старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які браў удзел у сустрэчы дэлегацыі Камітэту палітыкі і бясьпекі Рады Эўрапейскага зьвязу з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў 21 лістапада ў Менску.
Рабочая паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Расею адбудзецца 22 лістапада.
Што азначае выбар Дональда Трампа для сусьветнай палітыкі і для палітычнай сытуацыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў прыватнасьці?
Француская паліцыя раскрыла тэрарыстычную групоўку, якая плянавала шэраг нападаў.
Арганізацыя «Русь маладая», вядомая сваёй прарасейскай арыентацыяй, зладзіла ў Магілёве сэмінар для студэнтаў на тэму «Гісторыя расейскай дзяржаўнасьці — гэта гісторыя расейскага войска».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што ў Кіеве на месцы, дзе ў 2014 годзе загінулі актывісты Эўрамайдану, будзе створаны мэмарыял-музэй Рэвалюцыі годнасьці.
У анэксаваным Расеяй Крыме яшчэ два чалавекі арыштаваныя паводле абвінавачваньня ў падрыхтоўцы дывэрсіяў, паведамляе расейскае агенцтва «Новости».
Рэстаран Buddha Bar у Краснаярску аштрафавалі на 30 тысяч расейскіх рублёў за абразу пачуцьцяў вернікаў, абавязалі зьмяніць назву і прыбраць выявы Буды.
У час сустрэчы з дэлегацыяй Камітэту палітыкі і бясьпекі Рады Эўразьвязу Аляксандар Лукашэнка выказаў заклапочанасьць антаганізмам між Эўразьвязам і Расеяй.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падкрэсьліў, што імкнецца дасягнуць мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне шляхам перамоваў, перш чым пакіне свой пост у студзені.
Былы прэзыдэнт Францыі, 61-гадовы Нікаля Сарказі прайграў у першым туры праймэрыз па выбары кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі Рэспубліканцаў. Ён павіншаваў пераможцаў, прызнаў паразу і абвясьціў пра сыход з палітыкі.
Ангела Мэркель 20 лістапада ўвечары афіцыйна абвясьціла, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду канцлера ФРГ у чацьвёрты раз. Гэтую заяву яна зрабіла на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне.
56-гадовы селянін Сьцяпан Іванавіч Карагодзін быў арыштаваны ў ноч на 1 сьнежня 1937 году супрацоўнікамі Томскага НКУС, асуджаны Асаблівай нарадай як арганізатар шпіёнскай-дывэрсійнай групы і рэзыдэнт японскай ваеннай выведкі і прысуджаны да расстрэлу.
Загрузіць яшчэ