У праграме візыту — перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, «абмеркаваньне актуальных тэмаў беларуска-расейскіх дачыненьняў, у тым ліку палітычнага ўзаемадзеяньня, разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў, а таксама сытуацыі ў рэгіёне і сьвеце», — паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.
Таксама Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін у Храме Хрыста Збавіцеля павіншуюць патрыярха Маскоўскага Кірыла, які напярэдадні адзначыў сваё 70-годзьдзе.